Пайшлі бамбіць

2(360) 16.01.2004 Таварыства беларускай мовы пазбаўляюць сядзібы. Моваабаронцы пратэстуюць. ЖРЭА Партызанскага раёну Менску паведаміла тэбээмаўцам, што не працягне кантракту на арэнду офісу на вуліцы Румянцава, 13. У ЖРЭА цьвердзяць, што памяшканьне патрэбна для дадатковага разьмяшчэння службаў ЖЭСу №12. Тэрмін арэнды сканчаецца 4 сакавіка. Алег Трусаў, старшыня ТБМ, зьвязвае рашэньне ЖРЭА з будучымі выбарамі ў парлямент. На сядзібе ТБМ зарэгістраваныя тры арганізацыі (Партызанская раённая, гарадзкая, рэспубліканская) і дзьве газэты ("Новы час" і "Наша слова"). Высяленьне азначае фактычную іх ліквідацыю. Іншага памяшканьня камунальныя службы не прапанавалі: маўляў, няма. Трусаў збіраецца шукаць запасны варыянт — аж да сыходу ў падпольле, — але ўсёж спадзяецца на пазытыўнае вырашэньне праблемы.
23 студзеня 2004