Па Магілёве езьдзіў тралейбус імя Цішкі Гартнага

7.11.2007 7 лістапада тры гадзіны курсіраваў па Магілёве тралейбус імя Цішкі Гартнага. Гэтак адзначыла гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы 120 годзьдзе беларускага пісьменьніка, першага старшыні савецкага ўраду Беларусі Зьмітра Жылуновіча. Сёлета ўлетку гэткім жа чынам адзначылі 125 годзьдзе Янкі Купалы.
26 лістапада 2007