Трэба валанцёры ў дзіцячы хосьпіс

11.10.2007  Беларускі Дзіцячы Хосьпіс шукае валанцёраў, якія могуць дапамагчы невылечна хворым дзецям адчуць увагу і хвіліны радасьці.

Дзеткам, якія з-за хваробы пазбаўленыя стасункаў з аднагодкамі, патрэбныя новыя знаёмыя і сябры.

Арганізацыйны збор каманды валянтэраў адбудзецца 13 кастрычніка (субота) а 10.00 у будынку Хоспіса (в. Бараўляны, Менскі р-н; вул. Бярозавы гай, 100 А. Праезд: аўт. 515 (каля ст.м. Плошча Леніна), 113 (каля ст.м. Маскоўская) да прып. Пасёлак ЛЯСНЫ)

16 кастрычніка 2007