Заўтра зьезд Саюзу мастакоў

www.nn.by 27.11.2007 Заўтра ў канцэртнай залі «Менск» а 10-й пачнецца 19-ты справаздачна выбарчы зьезд Саюзу мастакоў Беларусі. Старшыня Саюзу Ўладзімер Басалыга будзе вымушаны саступіць сваю пасаду, бо займае яе ўжо цягам двух тэрмінаў. Трэці не прадугледжваецца статутам арганізацыі.

Уладзімер Басалыга адносна зьезду выказаўся так:

«Прыйшоў час зьмены пакаленьняў. Мне ўжо 67 гадоў, трэба саступаць дарогу маладзейшым. Напэўна, што з прыходам новага пакаленьне ў кіраўніцтва Саюзу зьменяцца яго задачы і погляды. Генадзь Буралкін, Аляксандар Дранец, Аляксандар Фінскі, Уладзімер Савіч, Сяржук Цімохаў усе яны змогуць годна замяніць мяне. Нам ёсьць чым ганарыцца. Беларусь мае сапраўды добрых мастакоў, якія неаднаразова рабіліся ляўрэатамі розных міжнародных прэмій».

28 лістапада 2007