У Вільні ўшанавалі памяць Максіма Гарэцкага і Натальлі Арсеньневай

8.10.2007 Пад патранажам Таварыства беларускай культуры ў Вільні адкрытая памятная дошка Натальлі Арсеньневай і Максіму Гарэцкаму. Гэта ўжо дзесятая па ліку мэмарыяльная шыльда ў Летуве, усталяваная ў гонар беларускіх дзеячаў.

Месца, дзе знаходзіцца шыльда, мае вялікае значэньне для беларусаў. У 1347 г. там былі пакараныя пакутніцкай сьмерцю тры віленскія пакутнікі, а цяпер ужо сьвятыя Антоні, Ян ды Яўстафій. Там жа знаходзілася й Беларуская гімназія, да дзейнасьці якой маюць непасрэднае дачыненьне Максім Гарэцкі й Натальля Арсеньнева. У 20 х гадох мінулага стагодзьдзя аўтарка гімну «Магутны Божа» навучалася ў гімназіі, а настаўнікам беларускай мовы ў яе быў Максім Гарэцкі.

16 кастрычніка 2007