Напісанае застаецца. Каб… уразiць

 № 192 (26057), 09.10.2007 Сёлета пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага Саюза (СПС) i ЮНЕСКА ў 36-ы раз праводзiўся эпiсталярны конкурс. Гэта значыць, што мiльёны маладых людзей (да 15 гадоў) з усiх куточкаў свету, згодна з зададзенай тэмай, пiсалi (на гэты раз) мiльёны лiстоў людзям, жыхарам планеты ад iмя… дзiкай жывёлiны, якой пагражае небяспека з-за змяненняў у прыродных умовах i клiмаце...

У нашай краiне ўдзел у конкурсе бралi 1300 школ. У вынiку на рэспублiканскi конкурс было прадстаўлена па аднаму сачыненню-пiсьму ад кожнай вобласцi, горада Мiнска. I лепшым сярод iх (першае месца!) была прызнана работа пяцiкласнiка Iллянскай сярэдняй школы Вiлейскага раёна Аляксея Гаўрылiка. Менавiта яго лiст i быў накiраваны ў горад Берн (Швейцарыя), каб нароўнi з iншымi краiнамi прадстаўляць нашу.

16 кастрычніка 2007