Статыстыка партала www.ngo.by за IV квартал 2015 г.

Колькасць наведвальнікаў парталу ў IV квартале 2015 г. мянялась у адпаведнасці з важнасцю інфармацыі і патрэбнасцю карыстальнікаў.

У кастрычніку 2015 г. колькасць наведвальнікаў саставіла ў сярэднім 29711, у лістападзе – 32708, у снежні – 33033.

Найбольшая колькасць наведвальнікаў прыйшлася на старонку “Навіны”. Наступныя па папулярнасці старонкі – “Праграмы, конкурсы, вучоба”, “Некамерцыйнае права”, “Базы дадзеных” (ГА і Фонды).

Самымі актыўнымі ў гэты перыяд былі карыстальнікі з Мінска і Мінскай вобласці (41,0%), Брэста і вобласці (11,7%), Гродна і вобласці (4,3%), Гомеля і вобласці (2,0%).

Карыстальнікі з замежных краін таксама наведвалі партал www.ngo.by для пошуку партнёраў, планавання візітаў і сустрэч, з мэтай даследвання. Акрамя беларускіх карыстальнікаў (69,9%) партал наведвалі таксама карыстальнікі з Украіны (7,8%), Расіі (5,1%), Германіі (3,5%), Польшчы (2,9%) і інш.

БРГА "Аб'яднаны шлях"

02/18/2016