Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя "Аб'яднаны шлях"
зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 18.04.1995, мае дабрачынны характар дзейнасці.
БРГА “Аб’яднаны шлях” з’яўляеццца Першым рэспубліканскім цэнтрам развіцця і падтрымкі грамадскіх арганізацый з мноствам паслуг: кансультацыі, трэнінгі, публікацыі, валанцерская дапамога.
Нашыя намаганні накіраваны на паглыбленне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі трох сектароў беларускага грамадства праз прадастаўленне ім шырокага кола інфармацыйных, кансультацыйных і адукацыйных паслуг.
З 2002 для нашых для нашых навевальнікаў працуеІнфармацыйны партал NGO.BY.
· садзейнічаць развіццю некамерцыйнага сектара Беларусі, дапамагаючы грамадскім арганізацыям эфектыўна працаваць і заваёўваць грамадскае прызнанне;
· падтрымліваць развіцце грамадзянскай супольнасці ў Беларусі праз умацаванне і мабілізацыю грамадскіх рэсурсаў для фарміравання партнёрства паміж грамадскімі абяднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі і бізнес структурамі для паляпшэння якасці жыцця ў грамадстве.
· бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў шырокага кола беларускіх грамадскіх абяднанняў;
· развіццё лідэрскіх навыкаў кіравання ў актывістаў грамадскіх арганізацый праз арганізацыю трэнінгаў, семінраў, канферэнцый і круглых сталоў;
· абмен інфармацыяй і супрацоўніцтва паміж беларускімі грамадскімі абяднаннямі і замежнымі арганізацыямі;
· нацыянальныя, міжнародныя і рэгіянальныя грамадскія абяднанні, прадстаўнікі уладаў, журналісты, студэнты, прадпрымальнікі і іншыя зацікаўленыя асобы.
· створаны першы Цэнтар развіцця грамадскіх абяднанняў, які бясплатна аказвае інфармацыйныя і кансультацыйныя паслугі;
· аднаўляюцца базы дадзеных беларускіх грамадскіх абяднанняў, грантадаўцаў, маніторынгу беларускай прэсы;
· апублікаваны чатыры выданні Даведнікаў беларускіх грамадскіх абяднанняў і Даведнікаў грантадаўцаў;
· выдадзены чатыры выданні юрыдычнага зборніка “Прававое палажэнне беларускіх грамадскіх абяднанняў”
· падрыхтавана група трэнераў для грамадскіх аб’яднанняў;
· унікальная спецыялізаваная бібліятэка, у якой сабраны даведнікі, метадычныя матэрыялы, выданні беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, перыядычныя і даведачныя выданні аб дзейнасці трэцяга сектара Беларусі, краін былога Савецкага Саюза, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама выданні па пытаннях менеджменту ў ГА.
“Абяднаны шлях” аказвае паслугі грамадскім абяднанням у наступных галінах: інфармацыя, кансультацыі, трэнінгі, развіццё партнёрства.