Інфармацыя для аўтараў і чытачоў часопіса «АДУКАТАР»

 

Часопіс Адукатар выдаецца партнёрскай сеткай грамадскіх абяднанняў, што займаюцца грамадзянскай адукацыяй у Беларусі, пры садзейнічанні Institut für Internationale Zusammenarbeit des Deutschen Volkshochschul-Verbandes e.V. (IIZ/DVV)  Bonn, Deutschland (у межах праграмы падтрымкі Беларусі федэральным урадам Германіі) і Studieförbundet Vuxenskolan (SV)  Stockholm, Sweden.

 

Мэта выдання павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, працуючых у сферы нефармальнай адукацыі (перш за ўсё прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, устаноў пазашкольнай адукацыі, бізнес-адукацыі і г.д.). Адукатар таксама можа быць цікавым і карысным для ўсіх іншых катэгорый педагогаў, якія будуюць сваю адукацыйную дзейнасць на прынцыпах дэмакратыі і плюралізму, у тым ліку і для прадстаўнікоў сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Мяркуецца, што часопіс стане эфектыўным сродкам для абмену досведам як унутры краіны, так і за яе межамі.

 

Часопіс Адукатар прадастаўляе свае старонкі для матэрыялаў практычнага і тэарэтычнага характару, якія маюць дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі: дэмакратычнай, міжкультурнай, гендэрнай, экалагічнай, бізнес-адукацыі і г.д. Гэта могуць быць матэрыялы аб праектах і праграмах, што рэалізуюцца НДА, канкрэтныя рэкамендацыі па выкарыстанні метадаў навучання, рэцэнзіі на літаратуру і інтэрнет-сайты па адукацыйнай тэматыцы. Плануецца публікацыя анонсаў семінараў, канферэнцый і іншых адукацыйных мерапрыемстваў, а таксама проста цікавых (смешных ці жахлівых) выпадкаў, гісторый і анекдотаў з адукацыйнай практыкі.

 

Фармат матэрыялаў, якія прапануюцца да публікацыі:

     

-Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.

 

 

-Абём артыкулаў не павінен перавышаць 3000 слоў.

 

 

-Матэрыялы прымаюцца ў выглядзе дадаткаў да электронага ліста, пажадана ў фармаце .rtf, па адрасе:

 

 

-Поўнае імя (імёны) аўтара (аўтараў) павінны значыцца толькі на тытульным лісце і не паўтарацца на іншых старонках тэкста. Акрамя імя на тытульным лісце трэба ўказаць паштовы і электронны адрасы аўтара (аўтараў).

 

 

-Спасылкі на артыкулы і кнігі, што цытуюцца ў тэксце, даюцца цалкам. У спасылку на часопісны артыкул уключаюцца наступныя звесткі: аўтар, назва артыкула, назва часопіса, нумар тома/часопіса, дата публікацыі і нумары старонак, з якіх бяруцца цытаты. У спасылку на кнігу аўтар, назва, месца выдання, выдавецтва, год выдання і нумары старонак, з якіх бяруцца цытаты. Спіс літаратуры змяшчаецца ў канцы артыкула.

 

 

-Пажадана, каб матэрыялы суправаджаліся фатаграфіямі альбо іншымі візуальнымі сродкамі (лагатыпы, сімвалы і г.д.). 

За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца па адрасе:

                     www.adukatar.net

 ці па тэл. +375 17 213 03 66

Адрас рэдакцыі: 220028, Мінск, а/с 63

02.04.2004