Рыхтуюцца зьмены ў законы аб грамадзкіх аб'яднаньнях і палітычных партыях

31 ліпеня ў Палату прадстаўнікоў быў унесены праект закона "Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях дзейнасьці палітычных партыяў і іншых грамадзкіх аб'яднаньняў". Гэтым законапраектам прадугледжанае ўнясеньне зьменаў у Закон "Аб грамадзкіх аб'яднаньнях", у тым ліку:

- мяняецца самое паняцьце грамадзкага аб'яднаньня праз замену мэты яго стварэньня з "супольная рэалізацыя  грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў" на мэту "дасягненьне агульных мэтаў, пазначаных у статуце";

- прадугледжваецца магчымасьць пераўтварэньня грамадзкага аб'яднаньня ў палітычную партыю;

- памяньшаецца колькасьць дакумэнтаў, якія неабходна прадстаўляць для дзяржаўнай рэгістрацыі (з пераліку прапануецца выключыць прадстаўленьне графічнай выявы арганізацыйных структураў), а таксама зьмяняюцца патрабаваньні для прадстаўленасьці сярод заснавальнікаў жыхароў адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак пры стварэньні мясцовых і рэспубліканскіх грамадзкіх аб'яднаньняў;

- дэталізуецца парадак рэгістрацыі ў Беларусі арганізацыйных структураў міжнародных грамадзкіх аб'яднаньняў, якія створаныя за межамі Беларусі (такія структуры ствараюцца і рэгіструюцца ў парадку, прадугледжаным для рэспубліканскіх грамадзкіх аб'яднаньняў);

- прапануецца ўвесьці дадатковуюб падставу для ліквідацыі грамадзкага аб'яднаньня (непрадстаўленьне цягам трох год справаздачаў у рэгіструючы орган), а таксама спрашчэньне працэдуры ліквідацыі грамадзкіх аб'яднаньняў, выключэньня з часопісу ўліку арганізацыйных структураў 

З тэкстам законапраекта можна азнаёміцца па спасылцы:

http://pravo.by/main.aspx?guid=3941&p0=2012085001 

З аналізам законапраекта, які быў зроблены Цэнтрам прававой трансфармацыі, можна азнаёміцца па спасылцы:

http://lawtrend.org/ru/content/about/news/analiz-projekta-zakona-po-voprosam-dejatelnosti-politicheskih-partii-i-drugih-objestvennih-objedineni/
 
Паводле рассылкі belngo.info