Унесеныя зьмены ў форму Заявы аб рэгістрацыі НКА
Пастановай Міністэрства юстыцыі Беларусі ад 21 студзеня 2014 году №19 ўнесеныя зьмены ў форму заявы аб рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацыяў, рэгістрацыя якіх рэгулюецца дэкрэтам №1 ад 16 студзеня 2009 году "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненьні дзейнасьці) суб'ектаў гаспадараньня". Абноўленая форма мае значэньне для рэгістрацыі ўстановаў, а таксама саюзаў (асацыяцыяў) юрыдычных асобаў.
З тэкстам формы заявы ў новай рэдакцыі можна азнаёміцца на сайце Менгарвыканкама.
Паводле рассылкі belngo.info