Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы → Літаратура і мастацтва
№49/4284, 10.12.2004. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па ініцыятыве Цэнтральнага праўлення ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" прайшла Рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Творчыя традыцыі інвалідаў па зроку", прысвечаная 80-годдзю ГА "БелТІЗ".
№49/4284, 10.12.2004. На філалагічным факультэце БДУ адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя "Мова і соцыўм". У канферэнцыі бралі ўдзел 260 навукоўцаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і іншых краін.
№ 43-44/ 4280, 05.11.2004. Як усім вядома, Беларусь з'яўляецца шматнацыянальнай краінай. Спакон вяку на яе тэрыторыі мірна, па-суседску жылі прадстаўнікі розных народаў і рознага веравызнання, захоўваючы свае звычаі і традыцыі. Усе яны з павагай і пашанай ставіліся да мовы і культуры аўтэнтычных жыхароў. Пра адну з аткіх суполак, яе гісторыю, дзейнасць і адносіны да мовы краіны, якая стала ім другім домам, расскажа дацэнт кафедры гісторыі Беларусі БДПУ, намеснік старшыні Беларускага грамадскага згуртавання татараў-мусульман "Зікр уль Кітаб" Ібрагім Канапацкі.
39(4276)01.10.2004 У мастацкай галерэі "Уні-версітэт культуры" адкрылася выстава творчых работ члена Саюза мастакоу Беларусі, лаурэата прэміі "За духоунае адраджэнне" прафесара Шауры Рыгора Федаравіча.
37(4274) 10.09.2004 Пад такой назвай першага верасня ў Цэнтральным дзіцячым парку горада Мінска адбылося свята, прысвечанае паэзіі народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.
36(4273) 03.09.2004 Свята беларускага пісьменства будзе азнаменавана адкрыццём помніка Кірылу Тураўскаму ў Гомелі.
20(4257) 14.05.2004 Айчынныя вучоныя прапанавалі ЮНЕСКА стварыць у Беларусі біясферны рэзерват "Заходняе Палессе".
20(4257) 14.05.2004 Адзначыць 100-гадовы юбілей выдатнага беларускага паэта Паўлюка Труса і ўшанаваць памяць 25-гадовага класіка 6 мая на Вайсковых могілках у Мінску сабраліся пісьменнікі, прадстаўнікі перыядычных выданняў, музейшчыкі.
34(4271) 20.08.2004 Без малага амаль паўвека дзейнічае пры бялыніцкай раённай газеце "Зара над Друццю" літаратурнае аб'яднанне "Натхненне". Яго сябрамі ў свой час з'яўляліся сатырыкі Рыгор Яўсееў і Васіль Найдзін, паэты Віктар Хаўратовіч, Змітрок Марозаў і Вячаслаў Казакевіч.
23(4260) 04.06.2004 Тыдзень беларускай культуры, абвешчаны ў Магілёўскай вучэльні культуры, прайшоў паспяхова і, трэба спадзявацца, пакінуў пэўны след у сэрцах тых, хто так ці іначай быў далучаны да гэтых мерапрыемстваў. Праграму яго спланавалі супольнымі намаганнямі адміністрацыя і студэнты навучальнай установы.
24(4261) 11.06.2004 Днямі беларускі андэграўнд прадэманстраваў, да чаго прыводзіць яго супрацоўніцтва з афіцыйнымі структурамі. 5-га мая ў Пушкінскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя чарговага нумара часопіса "ProDesign".
27(4264) 02.07.2004 На Гомельшчыне аб'яўлена дабрачынная акцыя "Збяры школьны партфель".
27(4264) 02.07.2004 Нядаўні ўсерасійскі фестываль кнігі для дзяцей і юнацтва меў такі рэзананс, што Расійскі кніжны саюз выступіў з ініцыятывай падобны фестываль правадзіць штогод.
29(4266) 16.07.2004 Адбылося пасяджэнне выканкама Мінскай пісьменніцкай арганізацыі.
14(4251) 02.04.2004 Спіс прынятых у рады СБП.
14(4251) 02.04.2004 Філіял МАПП (Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і журналістаў) на Беларусі праводзіць конкурс "Дзеці пішуць Богу", у якім могуць удзельнічаць дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту.
10(4247) 05.03.2004 У розных краіных свету людзі сёння размаўляюць на 6000 мовах. За апошнія тры стагоддзі тэмпы згасання ці знікнення моў узрастаюць. 2 лістапада 2001 г. Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА прыняла Усеагульную дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці. Гэты міжнародны дакумент мабілізуе людзей на абарону моў не ў меншай ступені, чым помнікі матэрыяльнай культуры і прыроднай спадчыны. 19 лютага 2004 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся ўрачысты вечар "Экалогія роднай мовы", падрыхтаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У імпрэзе прымалі ўдзел вучоныя, супрацоўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі Нацыянальнага Камітэта ЮНЕСКА ў Беларусі, Беларускага фонда культуры і інш. Вечр завяршылі канцэрт і адкрыццё літаратурнай выставы з фондаў бібліятэкі.
10(4247) 05.03.2004 У бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў адбылася вечарына з нагоды 140-ой гадавіны з дня смерці Кастуся Каліноўскага.
8(4245) 20.02.2004 5 лютага ў сталічным Доме дружбы адбылася вечарына "Беларусь — белая балада", прысвечаная развіццю беларуска-балгарскіх літаратурных сувязяў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сябры Беларускага таварыства дружбы, прадстаўнікі Пасольства Балгарыіі ў Беларусі, літаратары, студэнцкая моладзь. Гучалі вершы беларускіх і балгарскіх пісьменнікаў; адбылася дыскусія аб двухбаковых літаратурных зносінах. Па словах вядучай вечара, намесніка кіраўніка таварыства "Беларусь — Балгарыя" Аксаны Бубновай, "ні з адной іншай літаратурай свету ў сучаснай беларускай літаратуры няма лепшых стасункаў, чым з балгарскай".
6(4243) 06.02.2004 19 з 50-ці — столькі твораў з дасланых былі надрукаваныя ў газеце "Звязда" у мінулым годзе. Астатнія проста не вытрымалі ўмовы конкурсу, аб'яўленага газетай сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод пераможцаў: Юры Станкевіч, Мікола Захаранка, Уладзімір Гаўрыловіч і Генадзь Мішчук. Падвёўшы вынікі конкурсу, яго аб'явілі зноў. Такім чынам, і прафесіяналы, і аматары могуць дасылаць у газету апавяданні памерам да 5 старонак, кароткую біяграфію і фотаздымак. Памеры прэмій складаюць: 1-я — дзесяць мінімальных зарплат (на момант падвядзення вынікаў), 2-я — сем, 3-я — пяць. Імёны пераможцаў стануць вядомыя на пачатку 2005 года.
1-2(4238-4239) 09.01.2004 Нацыяльны навукова-асветніцкі Цэнтр імя Ф.Скарыны пад эгідай ЮНЕСКА правёў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі". У ёй прынялі ўдзел многія вядомыя вучоныя розных спецыяльнасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і інш. Асноўная мэта канферэнцыі — правядзенне навукова-аналітычнай экспертызы сучаснага стану беларускага грамадства, выпрацоўка асноў стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі.
1-2(4238-4239) 09.01.2004 Па ініцыятыве Сенненскай філіі ТБМ імя Скарыны і мясцовай каталіцкай парафіі ў Сянне прайшлі ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння паэта, святара, грамадскага дзеяча і актыўнага ўдзельніка адраджэнцкага руху на Беларусі Аляксандра Астрамовіча, вядомага ў літаратуры як Андрэй Зязюля. Памёр паэт у 1921 годзе і быў пахаваны на сенненскіх могілках, але магіла не захавалася. Краязнаўчы музей і краязнаўца Васіль Бандарэвіч падрыхтавалі выставу "Крыж і церніі жыцця Андрэя Зязюлі". На могілках асвяцілі сімвалічную магілу вернага сына беларускага народа.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.