Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы → Літаратура і мастацтва
№ 49/4336, 09.12.2005. Беларусскія літаратары ствараюць новую суполку — Саюз пісьменнікаў Беларусі. Па словах М. Чаргінца — гэта будзе такі Саюз, "які катэгарычна супраць дзеянняў, варожых дзяржаве, уладзе і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь". Аргкамітэтам новай арганізацыі было абвешчана таксама аб намерах рабіць усё, што садзейнічала б творчасці літаратарай і аберагаць духоўны свет членаў новага саюза., іх гонар і годнасць, дапамагаць ім у побыце.
№ 18 (46/4333). У памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі две выставы, прысвечаныя 60-годдзю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Выстава "60 год ААН: гістарычнае падарожжа" запрашала да прагляду здымкаў з калекцыі Бібліятэкі фотаматэрыялаў ААН. Выстава "Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у сучасным свеце" прапанавала азнаёміцца з больш як сотняй дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі на беларускай, рускай і англійскай мовах.
№ 40/4327, 07.10.2005. Напрыканцы верасня буйнешная маладзёжная арганізацыя краіны сабрала сваіх членаў у Палацы Рэспублікі. Там адбыўся 39-ты з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. На сённяшні дзень колькасць членаў БРСМ складае 307 тысяч чалавек. Саюз закліканы дапамагаць адаптавацца людзям у новых калектывах, зарабіць у будатрадах, умацоўваць стабільнасць і мір у грамадстве, аказваць садзейнічанне кіраўнікам ВНУ і прадпрыемстваў у кіраванні калектывамі.
№ 31/4318, 05.08.2005. Свой першы юбілей гэтымі днямі святкуе Беларускае нацыянальна-культурнае аб'яднанне (Калінінград). Аб'яднанне адно з буйнейшых у заходнім рэгіёне Расіі. Адна з мэт арганізацыі данесці да калініградцаў праўдзівую інфармацыю пра нашу краіну. Для гэтага ў рэгіёне быў заснаваны Беларускі культурна-інфармацыйны цэнтр. З яго дапамогай выходзілі рэгулярныя праграмы пра Беларусь на мясцовам тэлебачанні і радыё. .
№ 29/4316, 22.07.2005. На рубяжы XX і XXI стагоддзяў гандаль людзьмі набыў такія маштабы, што наша грамадства не можа не звяртаць на гэта ўвагу.
№ 24/4311, 17.06.2005. Кожны год 28 чэрвеня ўшаноўваецца памяць народнага пясняра Беларусі Янкі Купалы. Саюз беларускіх пісьменнікаў, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купаля, сябры Міжнароднага фонду паэта запрашаюць усіх жадаючых у гэты дзень наведаць касцёл святога Роха, дзе а восьмай гадзіне адбудзецца імша, а шаснадцатай гадзіне — ускладанне кветак да надмагільнага помніка песняру на Вайсковых могілках.
№ 18/4305, 06.05.2005. План працы Польскага інстытута ў Мінску на чарговы квартал, як заўсёды, ахоплівае розныя галіны культуры, мастацтва, навукі. Супольна з навучальнымі ўстановамі Беларусі падрыхтаваныя выходзяць у свет новыя выданні.
№ 13/4300, 04.2005. У гарадской выставачнай зале па вуліцы Болдзіна ў Магілёве праходзіць выстаўка керамічных работ. Арганізавана яна грамадскім аб'яднаннем "Кола сяброў" і гаспадарамі выставачнай залы — супрацоўнікамі гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. У экспазіцыі яе прадстаўлены работы магіляўчанак Кацярыны Новікавай і Наталлі Русіян, а таксама мастака з Оршы Андрэя Савельева.
№ 9/4296, 04.03.2005. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Крысціяна Нюсляйн-Фольхард заснавала для жанчын-навукоўцаў, у якіх ёсць дзеці, фонд падтрымкі, што будзе аказваць высока кваліфікаваным жанчынам-спецыялістам фінансавую дапамогу ў выглядзе датацый для найму няні або хатняй памочніцы, — гэта вызваліць іх час і забяспечыць магчымасць займацца навуковай дзейнасцю.
№6/4293, 11.02.2005. Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь выдае Бюлетэнь ААН, галоўнае мэта якога інфарміраванне пра дзейнасць гэтай арганізацый гэтай сістэмы, праграмы і праекты, што здзейсняюцца на Беларусі.
№3/4290, 21.01.2005. Вось ужо некалькі гадоў на Беларусі праводзіцца кампанія, якая зрабілася традыцыйнай — "Птушка года". Птушкай 2005 года па рашэнні арнітолагаў ГА "Ахова птушак Беларусі" стала барадатая няясыць.
№1-2/4288-4289, 14.01.2005. Нядаўна ў Мінскім палацы культуры і сполрту чыгуначнікаў прайшло свята "Усмешка" для дзяцей з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі. Акцыю праводзіла ГА "Беларускае рэспубліканскае грамадства "Дзеці ў бядзе". Акрамя таго, на свяце сабраліся ўрачы Рэспубліканскага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра, прадстаўнікі замежных дабрачынных арганізацый і замежных пасольстваў у Рэспубліцы Беларусь.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.