Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы → Літаратура і мастацтва
№41(4380), 13.10.06.Адбыліся чарговыя пасяджэнні прэзідыума і праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якіх абмяркоўваліся Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 564 Аб некаторых пытаннях дзейнасці ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у асобныя Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама бягучыя пытанні і планы на наступны год.
№42(4381), 20.10.06. Недзяржаўныя абяднанні Беларусі і прадстаўнікі ААН у Беларусі робяць усе магчымае, каб Міжнародны дзнь міру стаўся сапраўды адметным. На прэс-канферэнцыі, што адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры, абмяркоўваліся перспектывы ўдзелу Беларусі ў міратворчай дзейнасці ААН, а таксама роля культуры ва ўсталяванні добрасуседскіх адносін паміж народамі.
№38-39(4377-4378) 22.09.2006 Адбылося паседжанне прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, якое вёў старшыня арганізацыі М. Чаргінец.
№32(4371) 11.08.2006 У міжнароднай канферэнцыі Актуальныя пытанні адукацыі ў сферы інтэлектуаотнай маёмасці, якая прайшла ў Мінску, узялі ўдзел прадстаўнікі навуковых і вучэбных арганізацый больш як дваццаці краін Цэнтарльнай і Усходняй Еўропы. Мерапрыемства стала перашай ластаўкай у праграме, якая мае сваёй мэтай стварэнне ў Беларусі сумесна з Акадэміяй сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай маёмасці (САІМ) рэгіянальнага вучэбнага цэнтра.
№19(4358), 12.05.06. Новы прафесійны часопіс Журналіст, заснавальнікамі якого выступілі Міністырства інармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі саюз журналістаў, будзе цікавы не толькі спецыялістам у галіне мас-іедыя, але і шырокай чытацкай аудыторыі.
№26-27 (65-66), 07.07.2006.На Міжнародным конкурсе ў Валоніі 2006 года элітным залатым медалём адзначаны сумесны творчы праект беларусаў Міхася Барздыкі і Міхася Башлакова іх кнігі Нетры, Палын. Чарнобыль.
№26-27 (65-66), 07.07.2006.Пабачыў свет зборнік Народы СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Матэрыялы XI Міжнарднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск,30-31 мая 2005 г.Выданне здзейснена сумесна Сусветным кангрэсам татар, БГА татар Зікр уль-Кітаб, Міжнародным фондам развіцця татара-башкірскай духоўнай спадчыны Чышма і інш.
№11(4350) 17.03.06 Убачыў свет першы нумар газеты для школьнікаў Іванаўскага раёна Перапынак. Выдавацца яна пачала па ініцыятыве выкладчыка роднай мовы і літаратуры Іванаўскай сярэдняй школы №4 Р.Р.Сыраваткі.Распаўсюджваецца бясплатна, мае наклад у 100 асобнікаў.
Традыцыі продкаў
№ 12(4351), 24.03.06. РГАБеларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА (БЕЛАЮ) ладзіць праект Традыцыі продкаў. У рамках праекта паралельна ў шасці рэгіенах Беларусі пройдзе сем моладзевых даследчых экспедыцый, падчас якіх будуць вывучацца нацыянальныя традыцыі і абрады, даследвацца рытуальныя і культавыя месцы , весціся збор фальклорнага матэрыялу. Усе сабраныя падчас вандровак матэрыялы будуць выстаўленыя ў адмысловых экспазіцыях.
№ 2/4341, 13.01.2006.6 студзеня адбылося паседжанне праўлення Грамадскага абяднання Саюз пісьменнікаў Беларусі, на якім была заслухана інфармацыя старшыні СПБ аб зробленай рабоце.
№5(4344) 3.02.06.Пры канцы 2005 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла Рэспубліканская выстава народнай творчасці інвалідаў па зроку, прысвечаная міжнароднаму дню інвалідаў і Дню інвалідаў РБ.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.