Апісанне праектаў ГА "Цэнтр падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Праект "Развіццё мясцовых супольнасцяў"

На працягу 2003 года разам з партнёрамі з грамадскіх арганізацый Гарадзеншчыны ("Фонд "Дзецям Чарнобылю" (Масты), ТБМ (Ліда), "Свет Сям'і" (Зельва), "ОПУС" (Лодзь, Польшча) ГА "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" займаўся пілотным праектам, накіраваным на развіццё мясцовых супольнасцяў у Зельве, Лідзе і Мастах. Праект прадугледжваў умацаванне ўплыву грамадскасці ў трох местах Гарадзенскай вобласці на працэсы прыняцця пастановаў на мясцовым узроўні шляхам развіцця дыалогу і супрацоўніцтва ў мясцовых супольнасцях, навучанне актывістаў гэтых супольнасцяў, а таксама праз інфармацыйную падтрымку актывістаў гэтых супольнасцяў. У межах праекту ў Зельве, Лідзе і Мастах вялася праца па стварэнні груп, здольных да выяўлення мясцовых праблем, а таксама да сумеснай працы, накіраванай на іх развязванне, у склад гэтых груп ўваходзілі актывісты ГА, журналісты, дэпутаты  і інш. Для забеспячэння эфектыўнасці былі праведзены трэнінгі па планаванні дзейнасці і распрацоўцы інфармацыйных кампаній. Затым актывісты створаных ініцыятыўных груп мелі магчымасць пазнаёміцца з польскім досведам прыцягнення грамадскасці да развязвання лакальных праблем і развіцця дыялогу ў мясцовых супольнасцях. Наступным этапам праекту стала рэалізацыя сябрамі ініцыятыўных груп міні-праектаў, накіраваных на прыцягненне грамадзян да ўдзелу ў жыцці мясцовай супольнасці, на развязванне лакальных праблем. Вынікі праекту падводзіліся на канферэнцыі "Развіццё мясцовых супольнасцяў на Гарадзеншчыне: досвед, высновы, перспектывы".

Праект "Адкрытасць. Інфармаванасць. Дыялог"

Адной з галоўных мэт праета з'яўляецца ўзмацненне патэнцыялу сродкаў масавай інфармацыі ў ГА Гарадзеншчыны шляхам падрыхтоўкі пазаштатных карэспандэнтаў для рэдакцый СМІ і прэс-сакратароў для НГА. Для ўдзелу ў праекце былі запрошаны сябры НГА, пазаштатныя карэспандэнты-пачаткоўцы, а таксама ахвотнікі пазнаёміцца з прафесіяй журналіста з Гародні, Зельвы, Ліды, Слоніму і Смаргоні. Асновай для праекту стаў праект "Школа маладога журналіста", які рэалізуецца ГА "Цэнтр "Трэці сектар" з 1997 года. Удзельнікаў чакае практыка ў рэдакцыях незалежных СМІ Гарадзеншчыны і выданне першага нумару навучальнай газеты. Вынікам сумеснай працы стане таксама выданне першага падобнага кшталту дапаможніка для трэнераў, які будзе карысны для арганізатараў іншых падобных праектаў.

паводле інфармацыйнага грамадзка-аналітычнага часопіса ГА "Цэнтр Інфармацыйнай Падтрымкі Грамадзкіх Ініцыятываў "Трэці сектар" (№31, студзень 2004)

Праект "Партнёрства праз дыалог: развіццё грамадзянскага ўдзелу і сацыльнага партнёрства ў мясцовых супольнасцях Беларусі"

Партнёры па праекту: ГА "ВІТ" (Гародня) і арганізацыя "Нямецка-расейскі абмен" (Берлін, Нямеччына).

Праект ставіць за мэту:

— узмацненне ўплыву грамадскасці на працэсы прыняцця пастановаў на мясцовым узроўні праз развіццё дыалогу і супрацоўніцтва ў мясцовых супольнасцях;

— навучанне маладых актывістаў гэтых супольнасцяў адстойванню інтарэсаў грамадскасці;

— знаёмства з нямецкім досведам працы ў падобнай сферы;

— інфармацыйная падтрымка актывістаў мясцовых супольнасцяў.

Трыма местамі-удзельнікамі праекту сталі Гародня, Ліда і Масты. У гэтых населеных пунктах будуць створаны ўстойлівыя групы актывістаў мясцовых супольнасцяў, якія будуць займацца вызначэннем і пошукам шляхоў развязвання прыярытэтных праблем у сваіх супольнасцях.

У бліжэйшы час у кожным з мест пройдуць трэнінгі па адстойванню інтарэсаў грамадскасці і па распрацоўцы інфармацыйных кампаній.

Азнаёміцца з нямецкім досведам у развіцці мясцовых суполнасцяў удзельнікі праекту атрымаюць магчымасць падчас візыту ў Нямеччыну. Візыт папярэдне заплянаваны на весну 2004 году.

Пасля вяртання з Нямеччыны ўдзельнікі праекту будуць праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на вызначэнне і пошук шляхоў развязання вострых праблем у сваіх мясцовасцях.

Вынікам праекту таксама стануць Публічныя інфармацыйныя цэнтры — міні-бібліятэкі, дасяжныя кожнаму грамадзяніну, створаныя ў кожным з мест-удзельнікаў праекту.

паводле http://sektar.cjb.net/

01.04.2004