Дзейнасць гродзенскага гарадскога грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай вышэйшай школы"

Устаноўчая канферэнцыя Гродзенскага гарадскога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага абяднання Таварыства беларускай школы праведзена 2 мая 2002 года. Прысутнічалі 11 чалавек. Абраны старшыня Таварыства (Аляксандр Мілінкевіч) , яго намеснік (Мікалай Мельнікаў). Летам таго ж года гарвыканкам зарэгістраваў гарадское аддзяленне РГА ТБШ.

Узнікненне структуры ТБШ у Гродне выклікана тым, што беларускамоўная школа здае пазіцыі. У Гродне дашкольнікаў не вучаць па-беларуску, змяншаецца колькасць беларускамоўных класаў. Няўтульна пачуваюцца настаўнікі-беларусазнаўцы. Рэгіянальныя СМІ аддаюць перавагу рускай мове. Кіраўніцтва прадпрыемстваў і ўстаноў горада не спрыяе пашырэнню беларускай мовы ў візуальнай і аўдыёвізуальная інфармацыі. Сітуацыя патрабуе кардынальных змен.

Гарадская арганізацыя складаецца з трох суполак Ленінскага, Кастрычніцкага раёнаў Гродна, а таксама Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Значную падтрымку аказваюць настаўніккі беларускай мовы і літаратуры, лідэры грамадскіх абяднанняў гісторыка-краязнаўчага кірунку.

Сярод агульных мэтаў дзейнасці ТБШ — садзейнічанне стварэнню сучаснай сістэмы нацыянальнай асветы і адукацыі, якая спрыяе развіццю адукацыі на беларускай мове, культурна-асветнай рабоце сярод дзяцей, моладзі і дарослых, фармуе нацыянальную самасвядомасць, дазваляе засвоіць агульначалавечыя каштоўнасці.

Прадугледжваецца доўгатэрміновая задача спрыяць распрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі беларускай нацыянальнай школы ў рэчышчы комплекснай адукацыйнай праграмы Еўрапейская школа ХХI-га стагоддзя праз выкананне сістэмы прыярытэтных праектаў. Прадугледжана стварэнне педагагічных лабараторый, даследчых і эксперыментальных асяродкаў, часовых творчых калектываў для аднаўлення адукацыйнай практыкі, напісання новага пакалення падручнікаў, дапаможнікаў, метадычных распрацовак на аснове нацыянальных здабыткаў і традыцый, сусветных дасягненняў...

У маі 2002 года была праведзена нарада сяброў гарадскога аддзялення ТБШ з удзелам актывістаў абласнога і гарадскога грамадскага абяднання Таварыста беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выказваліся прапановы, скіраваныя на вяртанне роднай мовы ў шырокі ўжытак. Падкрэслена, што ў свой час Заходняя Беларусь мела культурна-асветную арганізацыю таксама пад назвай Таварыства беларускай школы. Яна ўплывала на шырокія масы насельніцтва. Рэспубліканскае грамадскае абяднанне ТБШ нашых дзён ідэйны спадкаемца структуры, якая існавала ў 1921-1936 гадах.

Сярод актывістаў Таварыства - прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, доктар медыцынскіх навук прафесар Алесь Астроўскі, доктар біялагічных навук Ніна Кануннікава, журналіст Валерый Задаля, грамадскі дзеяч Мікалай Мельнікаў, настаўнікі Марыя Гарошка і Алесь Крой, вядомы краязнаўца Аляксандр Талерчык...

Аддзяленне ТБШ таксама прычынілася да выдання школьных бюлетэняў — Мышка (СШ № 11 Гродна), Чёртова дюжіна (СШ № 13 Гродна), Супер-9 (СШ № 9 Гродна), Школьныя навінкі (школа юных журналістаў г. Масты), EZIT LIDA (моладзевая газета, г.Ліда), ВЫ + МЫ (моладзевы веснік, г.Ліда), ЦІНЭЙДЖЭР (інфармацыйны моладзевы бюлетэнь, г.Ашмяны), VIRUS (студэнцкая культурна-асветніцкая газета ГДМУ), ALMA MATER (газета СШ № 2, г.Шчучын).

Гарадское аддзяленне Таварыства ўсебакова падтрымлівае рэпарцёрскую ініцыятыву юных карэспандэнтаў.

16-га лістапада 2002 года гарадское аддзяленне ТБШ запрасіла на сустрэчу настаўнікаў школ Гродна. Гаворка вялася пра актывізацыю работы з вучнямі беларускамоўных класаў. Свае прапановы выказалі Алеся Карпук (пазменная школа № 1), Ірына Данілоўская (СШ №3), Вольга Ахрук (СШ № 32), Таццяна Чарток (СШ № 14), Галіна Дземчанка (СШ № 27), старшыня абласнога грамадскага абяднання Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф.Скарыны Аляксандр Місцюкевіч.

8-га снежня вялікая група школьнікаў удзельнічала ў вечарыне Знаёмства з 3-м сектарам. Пра свае грамадскія арганізацыі паведамілі кіраўнікі НДА Аляксандр Талерчык, Андрэй Майсяёнак, Вячаслаў Швед, Алесь Астроўскі, Сяргей Сноп, Мікалай Таранда, Святлана Руднік, Уладзімір Хільмановіч, Алесь Сураў.

Цяпер ажыццяўляюцца наступныя кірункі працы гарадскога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага абяднання Таварыства беларускай школы:

— Актыўная работа са СМІ Гродна.

— Пісьмовыя нагадванні кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў пра канстытуцыйныя патрабаванні.

— Цікавіцца захадамі, прынятымі аддзеламі адукацыі выканкамаў Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна па выкананню Пастановы № 48 Міністэрства адукацыі Беларусі Праграма дадатковых мер па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі.

— Працяг творчых сустрэч вучняў беларускамоўных класаў Гродна з вядомымі творчымі асобамі Гродна (вучоныя, пісьменнікі, мастакі, народныя творцы).

— Ствараюцца гурткі там, дзе гэта магчыма (пры згодзе 3-х настаўнікаў беларускамоўных класаў у школах, установах).

— Правядзенне сустрэч з вучнямі школ горада (распавядаць пра ТБШ, гродзенскіх пісьменніках (В.Быкаў, А.Карпюк, Д.Бічэль, Ю.Голуб і інш.), мастаках удзельніках міжнародных выставак (Алесь Сураў і інш.), вучоных (Андрэй Майсяёнак, Юрый Астроўскі, Ніна Кануннікава, Алесь Астроўскі), грамадскіх дзеячах (Мікола Таранда Паходня, Мікола Маркевіч Бацькаўшчына)...

— Сумесныя мерапрыемствы з ТБВШ (Алесь Астроўскі), абласной арганізацыяй ТБМ імя Ф.Скарыны (Аляксандр Місцюкевіч) , гісторыка-культурным грамадскім абяднаннем Паходня (Мікола Таранда), гарадскім абяднаннем краязнаўцаў (Вячаслаў Швед).

Для кантактаў: 230023 г.Гродна, вул.Дзяржынскага, 32 

24.04.2004