Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў".

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы.

Першы курс адукацыйнага праекта называецца "Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі", аўтарам якога з'яўляецца Вольга Сазыкіна. На працягу 6 дзён 6 чалавек атрымаюць унікальную магчымасць папрацаваць у майстэрні Вольгі Сазыкінай: распрацоўваць мастацкі праект пад кіраўніцтвам мастачкі для яго будучай рэалізацыі на пляцоўцы “Ў-агарод”, пры падтрымцы галерэі. Курс уключае ў сябе працу з інсталяцыямі, аб'ектамі, маніпуляцыі з біяматэрыялам, фатаграфіяй, а таксама ўзаемадзеянне з мясцовай супольнасцю (жыхары прылеглых дамоў, гледачы).

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі да 36 гадоў са скончанай ці няскончанай мастацкай альбо мастацтвазнаўчай адукацыяй.

Пачатак курса Вольгі Сазыкінай адбудзецца 21 сакавіка, заняткі будуць праходзіць з 15.00 да 21.00 па адрасе: Някрасава, 11/34.

Заяўка на ўдзел у курсе Вольгі Сазыкінай павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас:  з пазнакай “Майстэрня Вольгі Сазыкінай”.

Удзел - платны. Кошт курса 600 000 рублей, аплата праз кассу галерэі.

Вольга Сазыкіна - мастачка, куратарка, выкладчыца. Жыве і працуе ў Мінску. З 1972 па 1977 студэнтка Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, аддзяленне мастацкай керамікі і шкла ў Тараса Паражняка.

Удзельніца выставаў з 1978. З 1984 - сябар секцыі дэкаратыўнага мастацтва Саюза мастакоў. З 1987 - вольны мастак і арганізатар выставачных праектаў. З 2000 – выкладчыца Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 2001 - сябар International Association Hand Papermakers and Paperartists (IAPMA), з 2002 – сябар Беларускага саюза дызайнераў.

Галерэя сучаснага мастацтва Ў
http://ygallery.by/events/0010094/

23 марта 2016