Набор валянтэраў для праекту “Зялёная мапа”

 Цэнтар экалягічных рашэньняў (Менск) набірае валянтэраў для інтэрнэт-праекту “Зялёная мапа”.

 
У абавязкі валянтэраў увойдуць нанясеньне на мапу Беларусі пунктаў прыёму другасных рэсурсаў (шкло, папера, плястык, мэтал), небясьпечных для навакольнага асяродзьдзя адходаў (тэрмомэтры, выкарыстаныя батарэйкі й акумулятары, аўтамабільныя адходы ды адходы ад электроннага абсталяваньня, лямпы, якія зьмяшчаюць іртуць), а таксама рэчаў для другаснага выкарыстаньня (адзеньне, кнігі, бытавая тэхніка ў працоўным стане, мэбля).
 
У “Зялёную мапу” плянуецца ўключыць інфармацыю пра экалагічныя арганізацыі, якія займаюцца кансультаваньнем у Беларусі, а таксама пра арганізацыі, якія прытрымліваюцца “зялёных” прынцыпаў у вытворчасьці, арганізацыі працы ды інш. Таксама на “Зялёную мапу” будуць нанесеныя аб’екты аднаўляльнай і альтэрнатыўнай энэргэтыкі.
 
Каб стаць валянтэрам, неабходна запоўніць анляйн-анкету альбо зьвязацца з каардынатарам Цэнтру экалягічных рашэньняў праз тэл .: (017) 334 18 15, (029) 559 61 19, ці эл. адрас: . Больш інфармацыі – па спасылцы.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сьнежня 2015 г.
 
Паводле by.odb-office.eu 
belngo.info
 
17.11.15.