Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў межах фестываля Artes Liberales прадстаўляюць
Праца адным кадрам. Праект Анце Эмані Харуна Фарокі
Выстава, лекцыі, кінапаказы
5 – 30 красавіка 2016 г.
Адкрыццё 5 красавікаа 19-й адзіне
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
пр-т Незалежнасці 37А
Мінск
“Першая камера ў гісторыі кінематаграфіі была накіравана на фабрыку” – адзначаў некалі Харун Фарокі, выдатны нямецкі кінатворца. Ён меў на ўвазе дакументальную стужку братоў Люмьер “Выхад рабочых з фабрыкі” 1895 г. Гэты фільм, даўжыня якога ўсяго 50 секунд, лічыцца першым, паказаным на вялікім экране грамадзе, што заплаціла за прагляд. Сам Харун Фарокі неаднаразова звяртаўся ў сваёй творчасці да працы, дакладней, да яе відазмянення ў сучасных грамадствах і тэхналогіі яе рэпрэзентацыі. “Праца адным кадрам” стала апошнім буйным праектам рэжысёра. Сумесна з мастачкай і куратаркай Анце Эман з 2011 г. па 2014 г. ён правёў майстар-класы ў 15 гарадах свету. Іх удзельнікі, маладыя кінематаграфісты, пастараліся перадаць у сваіх кароткіх стужках сутнасць сённяшняй працы – матэрыяльнай і нематэрыяльнай, аплачванай і неаплачванай, традыцыйнай альбо ўзніклай толькі ў апошнія гады. Усе фільмы знятыя адным кадрам, без мантажнай склейкі, і працягваюцца не болей за дзве хвіліны. Так узнікла своеасаблівая энцыклапедыя глабальных працоўных працэсаў.
На выставе ў галерэі “Ў” прадстаўлена падборка болей за 60 фільмаў з васьмі гарадоў свету, якія адлюстроўваюць усе пяць кантынентаў праекта. Сярод іх – геаграфічна блізкія гарады да беларусаў і добра вядомыя, такія як польская Лодзь альбо нямецкі Берлін; знаёмы мінчукам перш за ўсё па назве сталічнай плошчы Бангалор; экзатычныя як Ёганесбург ці Мехіка. Інсталяцыя выставы дае ўяўленне пра тое, што “Праца адным кадрам”не з‘яўляецца наборам разрозненых твораў, а стварае шчыльную сетку розных суадносін. Адзін фрагмент тлумачыць іншы, дапаўняе альбо каментуе яго.
Анце Эман Antje Ehmann – мастачка, куратарка і аўтарка, жыве у Берліне. Сярод яе апошніх куратарскіх праектаў: Harun Farocki. What's at stake, (сумесна з Carles Guerra), IVAM. Institut Valencia d'Art Modern, Валенсія 2016 | Was zählt! Harun Farocki / Ein Abend, Акадэмія мастацтваў, Берлін 2014 | Harun Farocki. 4 films from 1967 - 1997. An Homage, Барселона 2014 |Harun Farocki. First Time in Warsaw, Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі, Варшава 2012 | Between Eye and Hand. Video Installations at the former Hotel Pythagoras, Самос 2012 | Serious Games. War – Media – Art, Mathildenhöhe, Дармштадт 2011.
Анце Эман з‘яўлялася аўтаркай і са-аўтаркай такіх мастацкіх праектаў якWar Tropes, (сумесна з Харунам Фарокі), тэатр імя Горкага, Берлін 2011 | X-Wohnungen Johannesburg, (сумесна з Харунам Фарокі), Ёханэсбург 2010 |Feasting or Flying (сумесна з Харунам Фарокі), Moderna Galerija Ljubljana, Любляна 2009 | Wege / Paths & Counter Music, Fundación Dodeca, Монтэвідэа 2005 | Urban Transformations, Goethe-Institut Toronto, Таронта 2005 | Shrinking Cities, KW Institute for Contemporary Art, Берлін 2004.
Сярод публікацый з яе удзелам Harun Farocki. First Time in Warsaw, (сумесна з Артурам Лібхартам), Варшава 2012 | Serious Games. War –Media – Art, (сумесна з Ральфам Байлем), Остфільдерн 2011.
Харун Фарокі Harun Farocki (1944-2014) быў рэжысёрам, драматургам, медыя-мастаком і аўтарам. Рэалізаваў больш за 90 фільмаў, у якіх звяртаўся да механізмаў улады і магчымасцяў вобраза. Фарокі лічыцца адным з важнейшых прадстаўнікоў дакументальнай эсэістыкі ў кінамастацтве. У мінулым годзе у Берліне быў заснаваны “Харун Фарокі Інстытут”, які мае на мэце даследаванні візуальнай і дыскурсіўнай спадчыны мастака, а таксама стварэнне новых праектаў па крытычным асэнсаванні візуальнай культуры.
Лагатыпы гарадоў выпаўнены мастакамі Alice Creischer і Andreas Siekmann.
У межах выставы “Праца адным кадрам” і фестываля Artes Liberales адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
6 красавіка 2016 г. а 19-й гадзіне
Сустрэча з мастачкай і куратаркай Анце Эман
“Драматургія аднаго кадра, альбо Як распавесці гісторыю за дзве хвіліны адным планам без мантажа”
Лекцыя з паказам фрагментаў фільмаў і размова з публікай на англійскай мове з перакладам. Мадэратарка – Лена Прэнц.
7 красавіка 2016 г. а 19-й гадзіне
Лекцыя Ёанны Сакалоўскай, куратаркі Мастацкага музея ў Лодзі (Польшча)
Joanna Soko?owska, Muzeum Sztuki w ?odzi
“Мастацкая практыка як сродак пазнавальнай картаграфіі і кампазіцыі хаоса”
Ёанна Сакалоўская запазычвае метад “кагнітыўнай картаграфіі” Фрэдрыка Джэймісана (Fredric Jameson), каб вызначыць магчымасці куратарскай і мастацкай працы ў сучасных грамадствах позняга капіталізму.
Лекцыя і размова з публікай на англійскай мове з перакладам. Мадэратарка – Лена Прэнц.
15 красавіка 2016 г. а 19-й гадзіне
Фільм Сафіі Табатадзэ “Пірымзэ” і размова з мастачкай праз скайп (Германія/Грузія)
Фільм апавядае пра тбіліскі Дом бытавых паслуг “Пірымзэ” зыходзячы з асобы самаго будынка – ад савецкага мінулага ўнікальнага архітэктурнага праекта і ідэі “добрых паслуг пад адным дахам” праз махінацыі пераходнага перыяду да непрадказальнай будучыні працы майстроў.
Фільм на грузінскай мове з рускімі субтытрамі. Мадэратар – Кірыл Калбаснікаў.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Праца адным кадрам і ўсе суправаджальныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску у межах фестываля Artes Liberales. Фокус фестывалю ў 2016 г. – “Паэтыка працы”. За праграмай фестывалю сачыце на сайце
За дадатковай інфармыцыяй па выставе звяртайцеся да куратаркі Лены Прэнц
+375 33 375 49 25,
альбо у галерэю “Ў”:
+375 17 286 31 68,
31.03.16