Праект “Пэрспэктывы” для журналістаў
Фундацыя Робэрта Боша запрашае да ўдзелу ў праекце “Пэрспэктывы”. Мэта праекту – разьвіць уменьні мэдыя-рэпортынгу, яго прасоўваньня ў складаных абставінах лічбавай эры, дапамагчы зразумець адзін аднаго ў сваім рэгіёне. Удзельнікі атрымаюць магчымасьць сумесна працаваць над стварэньнем гісторыяў. Удзельнікам праекту прапануюць гранты, дыстанцыйнае мэнтарства й сэмінары, якія дапамогуць стварыць інсайдарскія гісторыі.
Праграма пачнецца з уступнага воркшопу ў Маскве 3-4 сьнежня 2015 г. Пасьля міжнародная каманда будзе працаваць над сумеснымі гісторыямі, якія будуць прэзэнтаваныя 4-5 лютага 2016 г.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя журналісты з Усходняй Эўропы, Расеі, Цэнтральнай Азіі, Балтыкі ды Каўказу, якія маюць ня менш за тры гады прафэсійнага досьведу.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць заяўку.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістападу 2015 г.
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: . Больш інфармацыі – па спасылцы.
Паводле adukacyja.info
belngo.info
27.10.15.