Сацыяльна педагагічнае грамадскае абяднанне Чазенія
Сацыяльна-педагагічнае грамадскае абяднанне Чазенія пачало сваю дзейнасць ў кастрычніку 1997 года. Было зарэгістравана 09 кастрычніка 2000 года Мінскім абласным Упраўленнем Юстыцыі. Пасведчанне № 06-071.
СПГА Чазенія абядноўвае настаўнікаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, студэнтаў і аспірантаў.
Місія абяднання: сродкамі адукацыі спрыяць развіццю свабоднай, адказнай і сацыяльна актыўнай асобы.
Дзейнасць абяднання.
Дзейнасць абяднання ўмоўна падзяляецца на два накірунка: адукацыйны і сацыяльны.
Першы накірунак уключае ў сябе правядзеннне розных адукацыйных мерапрыемстваў семінараў, адукацыйных праграм, навучальных гурткоў, летнікаў, круглых сталоў для:
падлеткаў, моладзі па тэмах: Лідарства, Я і група, Зносіны без гвалта і інш.;
вучняў, настаўнікаў, студэнтаў па тэмах: Вучнёўскае самакіраванне, Іспыты. Іспыты. і інш.;
настаўнікаў, сацыяльных педагогаў, працаўнікоў пазашкольных устаноў па тэмах: Камунікацыя ў педагагічным працэсе, Педагогіка гульні, Педагогіка групы, Стратэгія актыўнага навучання, Арганізацыя працы ў малых групах, Выкарыстанне дыскусіі на ўроку, Развіццё крытычнага мыслення вучняў і інш.;
прадстаўнікоў НДА па тэмах: Стратэгічнае планаванне, Праца з інфармацыяй і інш..
У рамках другога накірунка ўжо пяты год рэалізуецца ўласны праект Падарункі ад св. Мікалая. Рэалізацыя гэтага праекта адбываецца з дапамогай валанцёраў арганізацыі, якія збіраюць і афармляюць падарункі, рыхтуюць навагоднюю імпрэзу, запрашаюць на свята дзяцей з малазабяспечаных ці мнагадзетных сямей.
Пад час нашай працы мы:
-правялі больш за 150 семінараў для настаўнікаў, падлеткаў, моладзі, прадстаўнікоў НДА. Каля 3000 чалавек прынялі ў іх удзел;
-зрэалізавалі уласны праект Стратэгія актыўнага навучання, па выніках якога падрыхтавалі першае (2001 г.) і другое (2003 г.) выданне кнігі Навучаем інакш. Стратэгія актыўнага навучання;
-выдалі зборнік Скарбонка гульняў (першае выданне 2002 г. і другое выданне 2004г.);
распаўсюдзілі сярод настаўнікаў 22 выпуска інфармацыйна-метадычнага бюлетэня Навучаем інакш (2000-2004 г.г.);
-падрыхтавалі і правялі 4 дабрачынныя акцыі Падарункі ад св. Мікалая для дзяцей з малазабяспечанных і шматдзетных сямей (2000-2003 г.г.);
-у межах сумеснага праекта Дзелімся тым, што маем з нашымі польскімі партнёрамі падрыхтавалі і правялі беларуска-польскі летнік для валанцёраў пад г. Варшава (2003 г.);
-зрэалізавалі праект Сустрэчы для дзяўчынак, які дазволіў удзельніцам абмяркаваць розныя тэмы, атрымаць парады і кансультацыі па складаным жыццёвым пытанням (1997-1999 г.г.);
-распрацавалі і працягваем рэалізоўваць праект Арыгамі ў школе, які дазваляе настаўнікам авалодаць спосабамі выкарыстання арыгамі (складанне розных фігур з паперы) ў афармленні школьнага памяшкання (2001-2002 г.г.).
Кантактныя асобы
Алена Грыгальчык наместнік старшыні Праўлення, каардынатар сацыяльных праектаў, трэнер.
Зміцер Губарэвіч Старшыня Праўлення, каардынатар адукацыйных праграм для настаўнікаў, дарослых.
Іна Губарэвіч сябра Праўлення, каардынатар адукацыйных праектаў.
Нашы кантакты
Банкаўскія рэквізіты
рр 3015205250015
Заслаўскае аддзяленне ОАО Белінвестбанк, код 746
Адрас: вул. Дачная, 13, г. Заслаўе
Наш паштовы адрас: ас 74, 220012, Mінск, Беларусь
Tэл./факс +375 17 544 35 89
Email: