Статыстыка наведвання парталу ngo.by (з 1 студзеня 2013 па 30 верасня 2013)

Колькасць наведвальнікаў парталу мянялася ў залежнасці ад важнасці інфармацыі і патрабаванняў карыстальнікаў.

У студзені 2013 г. колькасць наведванняў саставіла 29197 (без уліку святочных канікулаў). Далей колькасць наведванняў павялічылася і саставіла: 34709 у лютым,   36200 у сакавіку, 44605 у красавіку, 42043 у траўні. У летнія месяцы колькасць наведванняў зменьшылася ў сувяўзі з адпускным перыядам: (30409, 27894 і 25365 у чэрвені, ліпені і жніўні адпаведна). Верасень прадэманстраваў паступовы рост колькасці карыстальнікаў да 27570.

Інфармацыя з парталу выкарыстоўвалася наведвальнікамі ў іх рассылках, размяшчалася на сайтах, атрымоўвалася ў выглядзе RSS-навін. Такое скрытае карыстанне парталам у падліках не улічваецца.

Як і раней, найбольшая колькасць карыстальнікаў наведвала раздзел “Навіны” (бо гэта галоўная старонка). Далей па колькасці наведванняў ідуць раздзелы  “Праграмы, конкурсы, вучобы”, “Некамерцыйнае права” і “Базы дадзеных” – грантадаўцаў і беларускіх ГА.

Найбольш актыўныя карыстальнікі жывуць у Мінске і Мінскай вобласці (28,7%), у Гомелі і Гомельскай вобласці (12,9%), Віцебску і Віцебскай вобласці (9,2%).

Замежныя карыстальнікі таксама актыўна наведваюць партал NGO.BY , які служыць для іх крыніцай інфармацыі пра беларускія ГА, платформай для пошуку партнёраў і планавання візітаў і сустрэч, даследчай працы.

    

12/06/2013