Статыстыка наведвання парталу ngo.by (з 1 студзеня 2014 па 30 верасня 2014)
У студзені 2014 г. колькасць наведванняў саставіла 28541 (без уліку святочных канікулаў). Далей колькасць наведванняў паступова павялічвалася: 34890у лютым, 34511у сакавіку, 23634 у красавіку, 34828 у траўні (узяты сярэднія лічбы за месяц). У летнія месяцы колькасць наведванняў традыцыйна зменьшылася ў сувяўзі з адпускным перыядам: (29734, 25321 і 24101 у чэрвені, ліпені і жніўні адпаведна). У верасні колькасць наведвальнікаў паступова павялічылася да 25191.
Акрамя даступных лічбаў існуе яшчэ скрытая статыстыка, якая ў падліках не ўлічваецца: RSS-навіны, сацыяльныя сеткі (Facebook and Vkontakte), выкарыстанне інфармацыі ў рассылках карыстальнікаў парталу і размяшчэнне на іх сайтах.
Як і раней, найбольшая колькасць карыстальнікаў наведвала раздзел “Навіны” (бо гэта галоўная старонка). Далей па колькасці наведванняў ідуць раздзелы “Некамерцыйнае права”, “Праграмы, конкурсы, вучобы”, і “Базы дадзеных” – грантадаўцаў і беларускіх ГА.
Найбольш актыўныя карыстальнікі жывуць у Мінске і Мінскай вобласці (29,1%), у Гродна і Гродзенскай вобласці (7,3%), Віцебскуі Віцебскай вобласці (7,2%), Брэсце і Брэсцкай вобласці (4,7%).
Замежныя карыстальнікі таксама актыўна наведваюць партал ngo.by, які служыць для іх крыніцай інфармацыі пра беларускія ГА, платформай для пошуку партнёраў і планавання візітаў і сустрэч, даследчай працы. Акрамя беларускіх наведвальнікаў (54%) інфармацыю партала праглядваюць карыстальнікі з Расіі (12%), Україны (4,4%), Польшчы (4,1%) і іншых краін.