Статыстыка наведванняў парталу ngo.by у 2012 г.
Партал ngo.by – гэта Інтэрнэт-рэсурс, на якім змешчана старанна адабраная структураваная і сгрупіраваная інфармацыя аб усіх аспектах дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (праекты, магчымасці фінансавання, кіраванне і інш.), навіны аб жыцці ГА, раздзел «Некамерцыйнае права», а таксама некалькі баз дадзеных (ГА, грантадаўцаў, прэс-маніторынг).
Якасны змест партала забяспечваў вялікі попыт і рост колькасці наведванняў з месяца ў месяц. У 2012 г. колькасць наведванняў саставіла:
27629 у студзені, 26403 у лютым (невялікае змяньшэнне колькасці тлумачыцца меньшай колькасцю дзён у гэтым месяцы), 27873 у сакавіку, 28805 у красавіку, 27873 у траўні, 30314 у чэрвені. Змяньшэнне колькасці у красавіку (23305) і жніўні (21006), якое тлумачыцца традыцыйным зніжэннем актыўнасці ў сувязі з наступленнем перыяда адпускоў, змянілась пад’ёмам да 25815 у верасні (у асобныя дні колькасць наведванняў састаўляла да 30010), 26704 у кастрычніку, 29440 у лістападзе, 32186 у снежні. Статыстыка змянялась у залежнасці ад зместу інфармацыі, размешчанай на партале.
У сувязі з такім інтэнсіўным наведваннем парталу БРГА “Аб’яднаны шлях” была вымушана змяніць тарыф (з shared hosting на VPS-hosting), паколькі нагрузка на сервер у кампаніі-хосцера (Extmedia Internet Solutions, http://www.extmedia.com) павялічылася з выдзеленых 2% да 7%.
Не трэба таксама забываць пра скрытае (у форме RSS) і другаснае карыстанне інфармацыяй з парталу, якая пераразмяшчаецца на сайтах іншых арганізацый і ўключаецца ў іх рассылку.
Акрамя колькасці наведваннях, трэба адзначыць і іншую статыстыку парталу:
Агульная колькасць ГА у базе беларускіх ГА |
3493
|
Агульная колькасці фондаў у базе грантадаўцаў |
256
|
Агульная колькасць газетных публікацый у базе прэс-маніторынгу |
81 430 публікацый з 28 цэнтральных і мясцовых газет |
· Навіны (гэта галоўная старонка, і кожны раз, калі карыстальнік набірае ngo.by, ён апыноўваецца на гэтай старонцы)
· Праграмы, конкурсы, вучоба (за год на партале была размешчана інфармацыя аб магчымасці ўдзелу ў 138 праграмах і конкурсах)
· База грантадаўцаў
· База беларускіх ГА
· Некамерцыйнае права
Найбольш актыўнымі былі беларускія наведвальнікі з Мінску і мінскай вобласці (29,1% наведванняў), Гомеля і гомельскай вобласці (14,0%), Віцебску і віцебскай вобласці (10,4%), Брэсту і брэсцкай вобласці (6.2%) – паказаны сярэднія лічбы за год.
Партал ngo.by наведвалі таксама карыстальнікі з замежных краін, якія шукалі партнёраў для напісання сумесных заявак і рэалізацыі сумесных праектаў (напрыклад, у межах Праграмы усходняга партнёрства, Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Літва – Латвія – Беларусь). У 2012 г. партал наведвалі карыстальнікі з 84 – 88 краін. Найбольш актыўна карысталіся парталам наведвальнікі з наступных краін: