Рыхтуецца новае выданне Чырвонай кнігі

89(933) 24.10.03 Каб выканаць такую працу, вучоныя і спецыялісты Мінпрыроды вывучылі матэрыялы міжнародных і рэгіянальных Чырвоных кніг, правялі аналіз сучасных падыходаў па фарміраванні рэгіянальных спісаў рэдкіх відаў жывёл, птушак і раслін у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі Міжнароднага саюза аховы прыроды. У папярэдні спіс жывёл трэцяга выдання кнігі ўключана 199 відаў. Пры гэтым будзе выключана 35, а дададзены 51 новы. У спіс раслін новага выдання ўвойдуць 330 відаў. Уключана таксама 23 віды водарасцей замест дзевяці. Удвая павялічыцца колькасць лішайнікаў і грыбоў, што ахоўваюцца законам.
31 кастрычніка 2003