Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы
Выходзіць з 1932 года; рэгістрацыйнае пасведчанне №715. У 1982 годзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Вэб-сайт: www.lim.by
№ 40/4327, 07.10.2005. Напрыканцы верасня буйнешная маладзёжная арганізацыя краіны сабрала сваіх членаў у Палацы Рэспублікі. Там адбыўся 39-ты з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. На сённяшні дзень колькасць членаў БРСМ складае 307 тысяч чалавек. Саюз закліканы дапамагаць адаптавацца людзям у новых калектывах, зарабіць у будатрадах, умацоўваць стабільнасць і мір у грамадстве, аказваць садзейнічанне кіраўнікам ВНУ і прадпрыемстваў у кіраванні калектывамі.
№ 31/4318, 05.08.2005. Свой першы юбілей гэтымі днямі святкуе Беларускае нацыянальна-культурнае аб'яднанне (Калінінград). Аб'яднанне адно з буйнейшых у заходнім рэгіёне Расіі. Адна з мэт арганізацыі данесці да калініградцаў праўдзівую інфармацыю пра нашу краіну. Для гэтага ў рэгіёне быў заснаваны Беларускі культурна-інфармацыйны цэнтр. З яго дапамогай выходзілі рэгулярныя праграмы пра Беларусь на мясцовам тэлебачанні і радыё. .
№ 29/4316, 22.07.2005. На рубяжы XX і XXI стагоддзяў гандаль людзьмі набыў такія маштабы, што наша грамадства не можа не звяртаць на гэта ўвагу.
№ 24/4311, 17.06.2005. Кожны год 28 чэрвеня ўшаноўваецца памяць народнага пясняра Беларусі Янкі Купалы. Саюз беларускіх пісьменнікаў, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купаля, сябры Міжнароднага фонду паэта запрашаюць усіх жадаючых у гэты дзень наведаць касцёл святога Роха, дзе а восьмай гадзіне адбудзецца імша, а шаснадцатай гадзіне — ускладанне кветак да надмагільнага помніка песняру на Вайсковых могілках.
№ 18/4305, 06.05.2005. План працы Польскага інстытута ў Мінску на чарговы квартал, як заўсёды, ахоплівае розныя галіны культуры, мастацтва, навукі. Супольна з навучальнымі ўстановамі Беларусі падрыхтаваныя выходзяць у свет новыя выданні.
№ 13/4300, 04.2005. У гарадской выставачнай зале па вуліцы Болдзіна ў Магілёве праходзіць выстаўка керамічных работ. Арганізавана яна грамадскім аб'яднаннем "Кола сяброў" і гаспадарамі выставачнай залы — супрацоўнікамі гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. У экспазіцыі яе прадстаўлены работы магіляўчанак Кацярыны Новікавай і Наталлі Русіян, а таксама мастака з Оршы Андрэя Савельева.
№ 9/4296, 04.03.2005. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Крысціяна Нюсляйн-Фольхард заснавала для жанчын-навукоўцаў, у якіх ёсць дзеці, фонд падтрымкі, што будзе аказваць высока кваліфікаваным жанчынам-спецыялістам фінансавую дапамогу ў выглядзе датацый для найму няні або хатняй памочніцы, — гэта вызваліць іх час і забяспечыць магчымасць займацца навуковай дзейнасцю.
№6/4293, 11.02.2005. Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь выдае Бюлетэнь ААН, галоўнае мэта якога інфарміраванне пра дзейнасць гэтай арганізацый гэтай сістэмы, праграмы і праекты, што здзейсняюцца на Беларусі.
№3/4290, 21.01.2005. Вось ужо некалькі гадоў на Беларусі праводзіцца кампанія, якая зрабілася традыцыйнай — "Птушка года". Птушкай 2005 года па рашэнні арнітолагаў ГА "Ахова птушак Беларусі" стала барадатая няясыць.
№1-2/4288-4289, 14.01.2005. Нядаўна ў Мінскім палацы культуры і сполрту чыгуначнікаў прайшло свята "Усмешка" для дзяцей з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі. Акцыю праводзіла ГА "Беларускае рэспубліканскае грамадства "Дзеці ў бядзе". Акрамя таго, на свяце сабраліся ўрачы Рэспубліканскага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра, прадстаўнікі замежных дабрачынных арганізацый і замежных пасольстваў у Рэспубліцы Беларусь.
№49/4284, 10.12.2004. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па ініцыятыве Цэнтральнага праўлення ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" прайшла Рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Творчыя традыцыі інвалідаў па зроку", прысвечаная 80-годдзю ГА "БелТІЗ".
№49/4284, 10.12.2004. На філалагічным факультэце БДУ адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя "Мова і соцыўм". У канферэнцыі бралі ўдзел 260 навукоўцаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і іншых краін.
№ 43-44/ 4280, 05.11.2004. Як усім вядома, Беларусь з'яўляецца шматнацыянальнай краінай. Спакон вяку на яе тэрыторыі мірна, па-суседску жылі прадстаўнікі розных народаў і рознага веравызнання, захоўваючы свае звычаі і традыцыі. Усе яны з павагай і пашанай ставіліся да мовы і культуры аўтэнтычных жыхароў. Пра адну з аткіх суполак, яе гісторыю, дзейнасць і адносіны да мовы краіны, якая стала ім другім домам, расскажа дацэнт кафедры гісторыі Беларусі БДПУ, намеснік старшыні Беларускага грамадскага згуртавання татараў-мусульман "Зікр уль Кітаб" Ібрагім Канапацкі.
39(4276)01.10.2004 У мастацкай галерэі "Уні-версітэт культуры" адкрылася выстава творчых работ члена Саюза мастакоу Беларусі, лаурэата прэміі "За духоунае адраджэнне" прафесара Шауры Рыгора Федаравіча.
37(4274) 10.09.2004 Пад такой назвай першага верасня ў Цэнтральным дзіцячым парку горада Мінска адбылося свята, прысвечанае паэзіі народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.
36(4273) 03.09.2004 Свята беларускага пісьменства будзе азнаменавана адкрыццём помніка Кірылу Тураўскаму ў Гомелі.
20(4257) 14.05.2004 Айчынныя вучоныя прапанавалі ЮНЕСКА стварыць у Беларусі біясферны рэзерват "Заходняе Палессе".
20(4257) 14.05.2004 Адзначыць 100-гадовы юбілей выдатнага беларускага паэта Паўлюка Труса і ўшанаваць памяць 25-гадовага класіка 6 мая на Вайсковых могілках у Мінску сабраліся пісьменнікі, прадстаўнікі перыядычных выданняў, музейшчыкі.
34(4271) 20.08.2004 Без малага амаль паўвека дзейнічае пры бялыніцкай раённай газеце "Зара над Друццю" літаратурнае аб'яднанне "Натхненне". Яго сябрамі ў свой час з'яўляліся сатырыкі Рыгор Яўсееў і Васіль Найдзін, паэты Віктар Хаўратовіч, Змітрок Марозаў і Вячаслаў Казакевіч.
23(4260) 04.06.2004 Тыдзень беларускай культуры, абвешчаны ў Магілёўскай вучэльні культуры, прайшоў паспяхова і, трэба спадзявацца, пакінуў пэўны след у сэрцах тых, хто так ці іначай быў далучаны да гэтых мерапрыемстваў. Праграму яго спланавалі супольнымі намаганнямі адміністрацыя і студэнты навучальнай установы.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.