Пойдзем на беларускамоўную дыктоўку!

№25-26 (2951-2952) 17.02.09  У гэтым годзе ГА "Таварыства беларускай мовы" прапануе правесці агульнанацыянальную беларускую дыктоўку ў тры этапы.

Першы — 21 лютага, калі ва ўсім свеце ў адпаведнасці з рашэннем ЮНЕСКА дзесяты раз будзе адзначацца Міжнародны дзень роднай мовы. Наступны этап дыктоўкі, 15 сакавіка, будзе прымеркаваны да дня першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Апошні, 25 сакавіка, — да 91-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
 

19 лютага 2009