Экалогія мовы

У розных краінах свету людзі сёння размаўляюць на 6000 мовах. За апошнія тры стагоддзі тэмпы згасан-ня ці знікнення моў узрастаюць. 2 лістапада 2001 г. Генералыная канферэнцыя ЮНЕСКА прыняла Усеагульную дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці. Гэты міжнародны дакумент мабілізуе людзей на абарону моў не ў меншай ступені, чым помнікі матэрыяльнай культуры і прыроднай спадчыны. 3 роднай мовай звязаны нацыянальная гісторыя, культура, традыцыі і сучаснасць. Яна з'яўляецца сродкам зберажэння і перадачы культурных і духоўных каштоўнасцей. Менавіта таму Міжнародны дзень роднай мовы паўсюдна штогод адзначаюць пад эгідай ЮНЕСКА.

19 лютага 2004 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся ўрачысты вечэр "Экалогія роднай мовы", падрыхтаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

У імпрэзе прымалі ўдзел вучоныя, супрацоўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі Нацыянальнага Камітэта ЮНЕСКА ў Беларусі, Украінскага інфармацыйна-культурнага цэнтра, Беларускага фонда культуры, Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Вечар завяршылі канцэрт, адкрыццё літэратурнай выставы з фондаў бібліятэкі, на якой была прадстаўлена тэматычная падборка кніг па тэме "Беларуская мова: шляхі развіцця, перспектывы"(мова і нацыя, культура мовы, дзяржаўныя акты па абароне роднай мовы), у тым ліку калекцыя падручнікаў беларускай мовы, а таксама выставы беларускай перыёдыкі.

 

В.К.

11 сакавіка 2004