2004

10 снежня 2004

  • Творчыя традыцыі

    №49/4284, 10.12.2004. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па ініцыятыве Цэнтральнага праўлення ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" прайшла Рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Творчыя традыцыі інвалідаў па зроку", прысвечаная 80-годдзю ГА "БелТІЗ".

  • Мова і соцыўм

    №49/4284, 10.12.2004. На філалагічным факультэце БДУ адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя "Мова і соцыўм". У канферэнцыі бралі ўдзел 260 навукоўцаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і іншых краін.


9 лістапада 2004

  • Мы не лічым сябе прышлым народам

    № 43-44/ 4280, 05.11.2004. Як усім вядома, Беларусь з'яўляецца шматнацыянальнай краінай. Спакон вяку на яе тэрыторыі мірна, па-суседску жылі прадстаўнікі розных народаў і рознага веравызнання, захоўваючы свае звычаі і традыцыі. Усе яны з павагай і пашанай ставіліся да мовы і культуры аўтэнтычных жыхароў. Пра адну з аткіх суполак, яе гісторыю, дзейнасць і адносіны да мовы краіны, якая стала ім другім домам, расскажа дацэнт кафедры гісторыі Беларусі БДПУ, намеснік старшыні Беларускага грамадскага згуртавання татараў-мусульман "Зікр уль Кітаб" Ібрагім Канапацкі.


19 кастрычніка 2004

  • "Мой родны кут"

    39(4276)01.10.2004 У мастацкай галерэі "Уні-версітэт культуры" адкрылася выстава творчых работ члена Саюза мастакоу Беларусі, лаурэата прэміі "За духоунае адраджэнне" прафесара Шауры Рыгора Федаравіча.


16 верасня 2004

  • Песняй вітаю я вас

    37(4274) 10.09.2004 Пад такой назвай першага верасня ў Цэнтральным дзіцячым парку горада Мінска адбылося свята, прысвечанае паэзіі народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.


7 верасня 2004

  • Нібыта казанне над Сожам...

    36(4273) 03.09.2004 Свята беларускага пісьменства будзе азнаменавана адкрыццём помніка Кірылу Тураўскаму ў Гомелі.


31 жніўня 2004

  • Біясферны рэзерват

    20(4257) 14.05.2004 Айчынныя вучоныя прапанавалі ЮНЕСКА стварыць у Беларусі біясферны рэзерват "Заходняе Палессе".

  • Ушанавалі памяць

    20(4257) 14.05.2004 Адзначыць 100-гадовы юбілей выдатнага беларускага паэта Паўлюка Труса і ўшанаваць памяць 25-гадовага класіка 6 мая на Вайсковых могілках у Мінску сабраліся пісьменнікі, прадстаўнікі перыядычных выданняў, музейшчыкі.


26 жніўня 2004

  • "Натхненне" натхняе

    34(4271) 20.08.2004 Без малага амаль паўвека дзейнічае пры бялыніцкай раённай газеце "Зара над Друццю" літаратурнае аб'яднанне "Натхненне". Яго сябрамі ў свой час з'яўляліся сатырыкі Рыгор Яўсееў і Васіль Найдзін, паэты Віктар Хаўратовіч, Змітрок Марозаў і Вячаслаў Казакевіч.


25 жніўня 2004

  • Тыдзень культуры

    23(4260) 04.06.2004 Тыдзень беларускай культуры, абвешчаны ў Магілёўскай вучэльні культуры, прайшоў паспяхова і, трэба спадзявацца, пакінуў пэўны след у сэрцах тых, хто так ці іначай быў далучаны да гэтых мерапрыемстваў. Праграму яго спланавалі супольнымі намаганнямі адміністрацыя і студэнты навучальнай установы.

  • Наш дызайн — іхняя "Хімера"

    24(4261) 11.06.2004 Днямі беларускі андэграўнд прадэманстраваў, да чаго прыводзіць яго супрацоўніцтва з афіцыйнымі структурамі. 5-га мая ў Пушкінскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя чарговага нумара часопіса "ProDesign".


24 жніўня 2004

  • Што ў школьным партфелі?

    27(4264) 02.07.2004 На Гомельшчыне аб'яўлена дабрачынная акцыя "Збяры школьны партфель".

  • Кніжны фестываль аб'ядноўвае дзяцей

    27(4264) 02.07.2004 Нядаўні ўсерасійскі фестываль кнігі для дзяцей і юнацтва меў такі рэзананс, што Расійскі кніжны саюз выступіў з ініцыятывай падобны фестываль правадзіць штогод.

  • У Мінскай пісьменніцкай арганізацыі

    29(4266) 16.07.2004 Адбылося пасяджэнне выканкама Мінскай пісьменніцкай арганізацыі.


13 красавіка 2004

  • Прынятыя ў Саюз беларускіх пісьменнікаў

    14(4251) 02.04.2004 Спіс прынятых у рады СБП.

  • Дзеці пішуць Богу

    14(4251) 02.04.2004 Філіял МАПП (Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і журналістаў) на Беларусі праводзіць конкурс "Дзеці пішуць Богу", у якім могуць удзельнічаць дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту.


11 сакавіка 2004

  • Экалогія мовы

    10(4247) 05.03.2004 У розных краіных свету людзі сёння размаўляюць на 6000 мовах. За апошнія тры стагоддзі тэмпы згасання ці знікнення моў узрастаюць. 2 лістапада 2001 г. Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА прыняла Усеагульную дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці. Гэты міжнародны дакумент мабілізуе людзей на абарону моў не ў меншай ступені, чым помнікі матэрыяльнай культуры і прыроднай спадчыны. 19 лютага 2004 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся ўрачысты вечар "Экалогія роднай мовы", падрыхтаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У імпрэзе прымалі ўдзел вучоныя, супрацоўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі Нацыянальнага Камітэта ЮНЕСКА ў Беларусі, Беларускага фонда культуры і інш. Вечр завяршылі канцэрт і адкрыццё літаратурнай выставы з фондаў бібліятэкі.

  • У бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў...

    10(4247) 05.03.2004 У бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў адбылася вечарына з нагоды 140-ой гадавіны з дня смерці Кастуся Каліноўскага.


25 лютага 2004

  • "Белая балада" ў Доме дружбы

    8(4245) 20.02.2004 5 лютага ў сталічным Доме дружбы адбылася вечарына "Беларусь — белая балада", прысвечаная развіццю беларуска-балгарскіх літаратурных сувязяў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сябры Беларускага таварыства дружбы, прадстаўнікі Пасольства Балгарыіі ў Беларусі, літаратары, студэнцкая моладзь. Гучалі вершы беларускіх і балгарскіх пісьменнікаў; адбылася дыскусія аб двухбаковых літаратурных зносінах. Па словах вядучай вечара, намесніка кіраўніка таварыства "Беларусь — Балгарыя" Аксаны Бубновай, "ні з адной іншай літаратурай свету ў сучаснай беларускай літаратуры няма лепшых стасункаў, чым з балгарскай".


16 лютага 2004

  • "Звязда" запрашае

    6(4243) 06.02.2004 19 з 50-ці — столькі твораў з дасланых былі надрукаваныя ў газеце "Звязда" у мінулым годзе. Астатнія проста не вытрымалі ўмовы конкурсу, аб'яўленага газетай сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод пераможцаў: Юры Станкевіч, Мікола Захаранка, Уладзімір Гаўрыловіч і Генадзь Мішчук. Падвёўшы вынікі конкурсу, яго аб'явілі зноў. Такім чынам, і прафесіяналы, і аматары могуць дасылаць у газету апавяданні памерам да 5 старонак, кароткую біяграфію і фотаздымак. Памеры прэмій складаюць: 1-я — дзесяць мінімальных зарплат (на момант падвядзення вынікаў), 2-я — сем, 3-я — пяць. Імёны пераможцаў стануць вядомыя на пачатку 2005 года.


15 студзеня 2004

  • Міжкультурны дыялог

    1-2(4238-4239) 09.01.2004 Нацыяльны навукова-асветніцкі Цэнтр імя Ф.Скарыны пад эгідай ЮНЕСКА правёў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі". У ёй прынялі ўдзел многія вядомыя вучоныя розных спецыяльнасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і інш. Асноўная мэта канферэнцыі — правядзенне навукова-аналітычнай экспертызы сучаснага стану беларускага грамадства, выпрацоўка асноў стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі.


10 студзеня 2004

  • Сімвалічная магіла паэта

    1-2(4238-4239) 09.01.2004 Па ініцыятыве Сенненскай філіі ТБМ імя Скарыны і мясцовай каталіцкай парафіі ў Сянне прайшлі ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння паэта, святара, грамадскага дзеяча і актыўнага ўдзельніка адраджэнцкага руху на Беларусі Аляксандра Астрамовіча, вядомага ў літаратуры як Андрэй Зязюля. Памёр паэт у 1921 годзе і быў пахаваны на сенненскіх могілках, але магіла не захавалася. Краязнаўчы музей і краязнаўца Васіль Бандарэвіч падрыхтавалі выставу "Крыж і церніі жыцця Андрэя Зязюлі". На могілках асвяцілі сімвалічную магілу вернага сына беларускага народа.