Лавіся рыбка... любая!

№ 10 (26874)  19.01.11 На мінулых выхадных свае сілы ў лоўлі на мармышку і паплавок змаглі праверыць аматары зімовай рыбалкі. Падобныя спаборніцтвы пры падтрымцы ГА "БРИК" (Вялікі рыбалоўны інтэрнэт клуб) ужо ў трэці раз арганізавала і на высокім узроўні правяла група энтузіястаў. На лёдзе Мінскага мора (Заслаўскае вадасховішча) сустрэлася больш за тры дзясяткі рыбаловаў не толькі Міншчыны, але і з паўночнай вобласці Беларусі. Дарэчы, віцябчане склалі сур'ёзную канкурэнцыю сталічным "зімнікам". І хоць вялікімі ўловамі і сапраўднымі трафеямі ў той дзень пахваліцца не ўдалося ніводнаму з удзельнікаў (агульная вага ўлову пераможцы — 860 г), галоўныя мэты мерапрыемства (добры настрой, новыя знаёмствы, абмен сакрэтамі любімай справы) былі дасягнуты.
 

19 студзеня 2011