Спорт пад мастацкім соусам

№ 49 (27659)18.03.14.Да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, які сё­ле­та прой­дзе ў Мін­ску, рых­ту­юц­ца і бе­ла­рус­кія мас­та­кі. У кан­цы кра­са­ві­ка ў Па­ла­цы мас­тац­тва ад­кры­ец­ца вы­ста­ва, пры­све­ча­ная спор­ту. У за­меж­ных гас­цей з’я­віц­ца ўні­каль­ная маг­чы­масць не толь­кі па­зна­ё­міц­ца са спар­тыў­най гіс­то­ры­яй на­шай кра­і­ны, але і па­ба­чыць тых, хто яе ства­раў і ства­рае.

Як пры­зна­лі­ся чле­ны Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за мас­та­коў, у экс­па­зі­цыю ўвой­дуць як тво­ры, якія за­хоў­ва­юц­ца ў му­зеі алім­пій­скай сла­вы На­цы­я­наль­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та, у ар­хі­ве Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, у пры­ват­ных ка­лек­цы­ях мас­та­коў, так і но­выя ра­бо­ты.
 
Тое, што экс­клю­зіў усё ж та­кі бу­дзе, — дак­лад­на. У той час, як увесь свет за­мі­раў у прад­чу­ван­ні алім­пій­скіх ме­да­лёў, а мы са­чы­лі за вы­дат­ны­мі вы­ні­ка­мі на­шых спарт­сме­наў, кі­раў­нік сту­дыі ва­ен­ных мас­та­коў Мі­ка­лай Апі­ёк не рас­ста­ваў­ся з пэнд­злем і фар­ба­мі. Ён пі­саў Да­р’ю До­мра­ча­ву.
 
— Мя­не ўзру­шы­лі яе сло­вы пас­ля пер­ша­га ме­да­ля: «Для мя­не Алім­пі­я­да не скон­чы­ла­ся», — удак­лад­няе Мі­ка­лай Апа­на­са­віч. — Гэ­ты за­рад пе­ра­даў­ся і мне, бо, што ні ка­жы, а мы ўсе жы­лі Алім­пі­я­дай. Уво­гу­ле, нель­га пі­саць лю­бы твор без эма­цый­на­га за­ра­ду. Тым больш ка­лі раз­мо­ва ідзе пра спорт.
 
На пра­ця­гу трох дзён ідэя бы­ла рэа­лі­за­ва­на. І толь­кі пас­ля та­го, як Да­р’і До­мра­ча­вай пры­сво­і­лі зван­не Ге­роя Бе­ла­ру­сі, Мі­ка­лай Апі­ёк да­пі­саў на па­лат­не па­трэб­ныя два сло­вы.
 
Або, на­прык­лад, мы жы­лі ў ча­кан­ні ўжо па­ра­лім­пій­скіх ме­да­лёў, а ў май­стэр­ні Мі­ка­лая Апі­ё­ка на пер­шым пла­не зна­хо­дзі­ла­ся па­лат­но «Боль Пе­ра­мо­гі», на якім ад­люст­ра­ва­ны па­р-
а­лім­пій­цы. Пры­чым гэ­ты твор быў на­пі­са­ны яшчэ та­ды, ка­лі пра між­на­род­ныя спа­бор­ніц­твы для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ма­ла хто і ве­даў.
 
— Гэ­та бы­ло ў па­чат­ку 1980-х, ка­лі я ўпер­шы­ню ў Мін­ску па­ба­чыў спа­бор­ніц­твы ін­ва­лі­даў, — ус­па­мі­нае Мі­ка­лай Апі­ёк. — Та­ды я на­ват і па­ду­маць не мог, што та­кое бы­вае! І гэ­тыя муж­ныя, у пер­шую чар­гу, ду­хам лю­дзі мя­не на­столь­кі ўра­зі­лі, што я не мог не вы­ка­заць ім па­ва­гу.
 
У ка­лек­цыі мас­та­ка — і парт­рэ­ты ча­ты­рох­ра­зо­вай алім­пій­скай чэм­пі­ён­кі Воль­гі Кор­бут, трох­ра­зо­ва­га алім­пій­ска­га чэм­пі­ё­на Аляк­санд­ра Мядз­ве­дзя, двух­ра­зо­вай алім­пій­скай чэм­пі­ён­кі Ка­ця­ры­ны Карс­тэн. Кож­на­га з іх Мі­ка­лай Апі­ёк ве­дае аса­біс­та.
 
Бе­ла­рус­кая вяс­ляр­ка не­ад­ной­чы бы­ла ў яго май­стэр­ні. Ды не ад­на, а са сва­ім му­жам-нем­цам. Па­зі­ра­ваў тут для твор­цы і га­лоў­ны ба­рэц кра­і­ны. Са­вец­кую гім­наст­ку мас­так ма­ля­ваў у Грод­не. Воль­га там жы­ла і трэ­ні­ра­ва­ла­ся. Мі­ка­лай Апа­на­са­віч пра­ца­ваў у Гро­дзен­скім дра­ма­тыч­ным тэ­ат­ры. У воль­ныя ад пра­цы га­дзіны ён ха­дзіў да яе на трэ­ні­роў­кі, ра­біў эс­кі­зы. А ўжо до­ма ў ці­шы­ні ства­раў парт­рэт дзяў­чын­кі з кос­ка­мі.
 
Мяр­ку­ец­ца, што ўсе гэ­тыя тво­ры Мі­ка­лая Апі­ё­ка ўба­чаць пад­час вы­ста­вы і ту­рыс­ты. Спа­дзя­ём­ся, што зна­ё­міц­ца з на­шы­мі спарт­сме­на­мі ім не прый­дзец­ца: яны па­він­ны іх ве­даць. Прос­та па­гля­дзяць на іх пад ін­шым ра­кур­сам. Мас­тац­кім.
 
Ве­ра­ні­ка Канюта.
18 сакавіка 2014