Таты бяруць ініцыятыву ў свае рукі

№ 40 (27650) 06.03.14.Рух школ для ма­ла­дых баць­коў упэў­не­на па­шы­ра­ец­ца. У Го­ме­лі прай­шоў між­на­род­ны се­мі­нар па ства­рэн­ні та­та-школ і ма­ма-школ у Бе­ла­ру­сі, ар­га­ні­за­ва­ны гра­мад­скім аб’­яд­нан­нем «Клуб іль­воў».

Гэ­ты бе­ла­рус­ка-швед­скі пра­ект стар­та­ваў у на­шай кра­і­не ў 2009 го­дзе. Сё­ле­та ўдзель­ні­кі се­мі­на­ра пры­еха­лі дзя­ліц­ца до­све­дам з роз­ных га­ра­доў Бе­ла­ру­сі: Го­ме­ля, Свет­ла­гор­ска, Мін­ска, Ня­сві­жа, Крас­на­пол­ля, Баб­руй­ска і г.?д. Трэ­не­ра­мі і кан­суль­тан­та­мі вы­сту­пі­лі Матс Бер­ге­рэн (Шве­цыя), Ула­дзі­мір Мар­ца­нюк (Укра­і­на), Мі­ка­лай Яро­мін (Ра­сія), а так­са­ма бе­ла­ру­сы Анд­рэй і На­тал­ля Ту­раў­цы.
 
Усе яны ўпэў­не­ны, што ро­ля баць­кі ў сям’і ку­ды боль­шая, чым быць зда­быт­чы­кам. Каб па­сту­по­ва з ця­гам ча­су не стра­ціць ду­хоў­най су­вя­зі з дзець­мі, ды і ўсі­мі чле­на­мі сям’і, трэ­ба па­ста­ян­на пад­трым­лі­ваць ста­сун­кі, і па­чы­наць гэ­та лепш за ўсё яшчэ да на­ра­джэн­ня на­шчад­каў. Ме­на­ві­та та­му са­мыя ад­каз­ныя баць­кі рых­ту­юц­ца да ро­даў ра­зам з бу­ду­чы­мі ма­ту­ля­мі. Вось і ця­пер, у пры­ват­нас­ці, у ад­ной з ча­ты­рох груп, дзе рых­та­ва­лі бу­ду­чых ма­дэ­ра­та­раў, раз­мо­ва іш­ла пра эма­цый­ны свет ця­жар­най жан­чы­ны. У дру­гой — аб вы­ха­ван­ні не­маў­лят і пра­віль­ным кан­так­це з імі. Тэ­мы са­мыя роз­ныя, з які­мі што­дня су­ты­ка­юц­ца баць­кі на прак­ты­цы: у чым роз­ні­ца ў вы­ха­ван­ні па­пя­рэд­ня­га па­ка­лен­ня і сён­няш­ня­га, як па­збег­нуць роз­на­га­лос­ся баць­коў пры вы­ха­ван­ні…
 
Вя­до­ма, што чвэрць раз­во­даў пры­па­дае на пер­шыя год-два пас­ля вя­сел­ля, ка­лі сям’я пра­хо­дзіць вы­пра­ба­ван­не на­ра­джэн­нем дзі­ця­ці і ў ёй змя­ня­юц­ца пры­яры­тэ­ты, з’яў­ля­юц­ца праб­ле­мы, кры­ху ўці­ха­юць па­чуц­ці. Та­му ад­на з за­дач та­та-школ — да­па­маг­чы па­збег­нуць па­мы­лак у ся­мей­ным жыц­ці і та­кім чы­нам пра­ду­хі­ліць раз­во­ды.
 
У рух пры­цяг­ну­ты баць­кі, якія ма­юць пэў­ны аса­біс­ты до­свед баць­коў­ства. Пры­чым уз­рост і аду­ка­цыя не ма­юць зна­чэн­ня: по­бач і псі­хо­ла­гі, і «тэх­на­ры». Мно­гія, прай­шоў­шы са­мі на­ву­чан­не ў та­та-шко­ле, ста­но­вяц­ца ма­дэ­ра­та­ра­мі і за­сноў­ва­юць но­выя шко­лы для та­таў. Да­рэ­чы, удзель­ні­ка­мі мо­гуць стаць на­ват па­тэн­цы­яль­ныя баць­кі. Усе су­стрэ­чы пра­хо­дзяць у фар­ма­це дыс­ку­сіі і аб­мер­ка­ван­няў, а зна­чыць, ды­на­міч­на і ці­ка­ва. На­прык­лад, на ад­ным з за­ня­ткаў та­ты ву­чац­ца спа­ві­ваць ля­леч­нае не­маў­ля, на­дзя­ваць яму пад­гуз­кі. На за­ня­ткі за­пра­ша­юц­ца дзі­ця­чы псі­хо­лаг, пе­ды­ятр, ін­шыя спе­цы­я­ліс­ты.
 
Удзель­ні­кі се­мі­на­ра ў Го­ме­лі не толь­кі ўзба­га­ці­лі­ся тэ­о­ры­яй, але і ста­лі ўла­даль­ні­ка­мі каш­тоў­на­га во­пы­ту. Са­мі па­пра­ца­ва­лі ў гру­пах у якас­цях ма­дэ­ра­та­раў, са­мі ма­дэ­ля­ва­лі ра­бо­ту та­та-шко­лы. І ця­пер мно­гія ра­шу­ча на­стро­е­ны ў хут­кім ча­се ад­крыць свае та­та-шко­лы не толь­кі ў вя­лі­кіх га­ра­дах, але і ў рай­цэнт­рах: Свет­ла­гор­ску, Крас­на­пол­лі, Ува­ра­ві­чах.
 
Іры­на Асташкевіч
7 сакавіка 2014