Сталасць і мудрасць

№66(26930) 09.04.11Магілёўскія ветэраны лічаць галоўным паляпшэнне ўмоў жыцця людзей, захаванне памяці пра ахвяраў фашызму і патрыятычнае выхаванне моладзі. Такія прыярытэты ў працы вызначаны на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Савета Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

У вобласці цяпер налічваецца каля 250 тысяч удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў працы. Іх грамадская арганізацыя актыўна супрацоўнічае з мясцовымі ўладамі і сацыяльнымі службамі. Гэта дапамагло асаблівую ўвагу звярнуць на бытавыя ўмовы, у якіх жывуць менавіта вясковыя ветэраны.
Зноў узначаліў абласную ветэранскую арганізацыю Анатоль Любчанка. Сёлета ветэраны будуць актыўна ўдзельнічаць у святкаванні 70-годдзя гераічнай абароны горада Магілёва.
Ілона Іванова.
 
11 красавіка 2011