Надзея Ермакова назначана старшынёй праўлення Нацбанка Беларусі

№ 141 (27005) 28.07.11Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Надзею Ермакову старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі з далейшым узгадненнем яе назначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня.

Ермакова Надзея Андрэеўна нарадзілася ў 1953 годзе ў вёсцы Разальмова Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1978 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава.
Пасля заканчэння ў 1971 годзе Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума працавала крэдытным інспектарам, старшым крэдытным інспектарам, намеснікам кіраўніка Хоцімскага аддзялення Дзяржбанка, намеснікам кіраўніка Кіраўскага аддзялення Дзяржбанка, кіраўніком Шклоўскага аддзялення Дзяржбанка, намеснікам старшыні райвыканкама і старшынёй планавай камісіі Шклоўскага райвыканкама, загадчыкам фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама, кіраўніком філіяла камерцыйнага банка "Паўночны Захад" у Шклове, кіраўніком аддзялення Белаграпрамбанка ў Шклове. З 1996 года — намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк", старшыня праўлення ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк".
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў. З'яўлялася членам праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.
Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам Пашаны. З 1999 года — старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".
1 жніўня 2011