І сонечная батарэя на даху

№ 3 (27613)10.01.14.Праз два га­ды ў трох га­ра­дах Бе­ла­ру­сі з’я­вяц­ца шмат­па­вяр­хо­выя жы­лыя да­мы з со­неч­ны­мі ба­та­рэ­я­мі. Аб гэ­тым па­ве­да­лі бе­ла­рус­кія на­ву­коў­цы на між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най энер­га­эфек­тыў­ным бу­дын­кам.

Праг­на­зу­ец­ца, што пер­шыя энер­га­эфек­тыў­ныя да­мы з ад­наў­ляль­ны­мі кры­ні­ца­мі энер­гіі та­ко­га кла­са бу­дуць па­бу­да­ва­ны ў Мін­ску, Грод­не і Ма­гі­лё­ве. Як ад­зна­чыў на фо­ру­ме ды­рэк­тар ін­сты­ту­та жыл­ля — НДПТІБ імя Ата­е­ва Ула­дзі­мір Пі­лі­пен­ка, Бе­ла­русь пер­шая з кра­ін СНД, якая па­ча­ла бу­даў­ніц­тва энер­га­эфек­тыў­ных да­моў. Сён­ня ў на­шай кра­і­не ўжо 15 та­кіх аб’­ек­таў. А вось да­мы з ад­наў­ляль­ны­мі кры­ні­ца­мі энер­гіі бу­дуць па­бу­да­ва­ны ўпер­шы­ню. Пі­лот­ныя жы­лыя бу­дын­кі бу­дуць аб­ста­ля­ва­ны со­неч­ны­мі ка­лек­та­ра­мі (ге­лія­ўста­ноў­кі для па­да­грэ­ву ва­ды) і со­неч­ны­мі ба­та­рэ­я­мі (вы­пра­цоў­ка «со­неч­най» элект­ра­энер­гіі).
 
Праў­да, у на­шых шы­ро­тах най­боль­шы эфект да­юць не ге­лія­ўста­ноў­кі, а грун­та­выя цеп­ла­выя пом­пы, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць зям­лю ў якас­ці кры­ні­цы цяп­ла, а так­са­ма як аха­ла­джаль­нік у лет­ні час. І та­кое аб­ста­ля­ван­не пра­ду­гледж­ва­ец­ца пра­ек­та­мі ў но­вых бу­дын­ках. Бу­даў­ніц­тва шмат­па­вяр­хо­вак бу­дзе рэа­лі­за­ва­на ў ме­жах пі­лот­на­га пра­ек­та, які ажыц­цяў­ляе ў кра­і­не Пра­гра­ма раз­віц­ця ААН (ПРА­АН) і Гла­баль­ны эка­ла­гіч­ны фонд (ГЭФ). Усе тры да­мы бу­дуць уз­ве­дзе­ны дзяр­жаў­ны­мі за­бу­доў­шчы­ка­мі (та­кі­мі, як МА­ПІД і «Грод­наг­ра­ма­дзянп­ра­ект») для бе­ла­ру­саў, якія ма­юць па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. У Грод­не і Мін­ску за­вер­ша­на ста­дыя ар­хі­тэк­тур­на­га пра­ек­та­ван­ня пі­лот­ных да­моў, а ў Ма­гі­лё­ве ідуць пе­рад­пра­ект­ныя ра­бо­ты, па­ве­да­міў кі­раў­нік пра­ек­та ПРА­АН Аляк­сандр Гра­бянь­коў.
 
Ад­ным з га­лоў­ных не­да­хо­паў ге­лія- і геа­тэр­ма­льных сіс­тэм з’яў­ля­ец­ца вы­со­кі кошт пер­ша­па­чат­ко­вых ка­пі­таль­ных укла­дан­няў. Пад­лі­ча­на, што ка­пі­таль­ныя і экс­плу­а­та­цый­ныя вы­дат­кі гэ­тых да­моў бу­дуць на 10-15% вы­шэй, чым па ба­за­вым бу­даў­ніц­тве. Ме­на­ві­та гэ­тую роз­ні­цу і пра­фі­нан­суе пра­ект ПРА­АН і ГЭФ. Ві­да­воч­на, што га­лоў­най за­да­чай пі­лот­на­га пра­ек­та бу­дзе ма­ні­то­рынг рэ­аль­ных вы­дат­каў на бу­даў­ніц­тва і экс­плу­а­та­цыю па­доб­ных аб’­ек­таў, а кан­чат­ко­вай мэ­тай уз­вя­дзен­ня энер­га­эфек­тыў­ных бу­дын­каў — іс­тот­нае зні­жэн­не спа­жы­ван­ня энер­гіі пры экс­плу­а­та­цыі, а так­са­ма ска­ра­чэн­не вы­кі­даў пар­ні­ко­вых га­заў у ат­мас­фе­ру. Пра­сцей ка­жу­чы, но­выя тэх­на­ло­гіі да­зво­ляць па­мен­шыць су­му ў жы­роў­ках бе­ла­ру­саў і збе­раг­чы на­ша зда­роўе ад за­бру­джа­на­га па­вет­ра.
 
Сяр­гей Куркач
10 студзеня 2014