Лінг­віс­тыч­ныя лет­ні­кі: поў­нае па­глыб­лен­не…

№ 72 (27682)18.04.14.Рэс­пуб­лі­кан­скае гра­мад­скае аб’­яд­нан­не «Бе­ла­рус­кая Аса­цы­я­цыя клу­баў ЮНЕС­КА» за­пра­шае школь­ні­каў паў­дзель­ні­чаць ле­там у між­на­род­ных лінг­віс­тыч­ных лет­ні­ках «Мас­ты аду­ка­цыі».

Сё­ле­та ў Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы і Чэ­хіі бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на 5 між­на­род­ных дзі­ця­чых лет­ні­каў па на­ву­чан­ні гу­тар­ко­вай анг­лій­скай, кі­тай­скай і фран­цуз­скай мо­вах. Сё­ле­та ў лінг­віс­тыч­ных лет­ні­ках бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны пе­да­го­гі з Гер­ма­ніі, Ні­дэр­лан­даў, Фран­цыі, Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Кі­тая, Шве­цыі, Ір­лан­дыі, ЗША, Аў­стра­ліі, а так­са­ма бе­ла­рус­кія. Вы­кла­дан­не ў лет­ні­ках пра­во­дзіц­ца з вы­ка­ры­стан­нем ін­тэр­ак­тыў­ных ме­та­даў на­ву­чан­ня з поў­ным па­глыб­лен­нем у моў­нае ася­род­дзе.
 
Тым, ка­го за­ці­ка­ві­лі та­кія лет­нія перс­пек­ты­вы, трэ­ба за­поў­ніць на сай­це Бе­ла­рус­кай Аса­цы­я­цыі клу­баў ЮНЕС­КА (www.belau.іnfo) ан­лайн-ан­ке­ту. Пры­ём элект­рон­ных ан­кет ажыц­цяў­ля­ец­ца да 20 кра­са­ві­ка. Удзель­ні­кі лет­ні­каў на­бі­ра­юц­ца на кон­курс­най асно­ве. Ад­ной з умоў з’яў­ля­ец­ца вы­ву­чэн­не за­меж­най мо­вы не менш як адзін год.
 
На­дзея Нікалаева.
22 красавіка 2014