У "Школе свядомага бацькоўства" — выпускны...

№110 (26974) 15.06.11 Выпуск навучэнцаў "Школы свядомага бацькоўства" адбыўся ў Цэнтры перспектыўнага бацькоўства БДУ. Сертыфікаты аб заканчэнні атрымалі 100 слухачоў з 5 беларускіх ВНУ: Белдзяржуніверсітэта, БДПУ, БАТУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.Шамякіна.

На працягу двух гадоў маладыя людзі засвойвалі асноўныя мадэлі сямейных паводзін, а таксама спасцігалі "азы" догляду, выхавання, навучання і развіцця немаўлят. Навучанне адбывалася ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) "Фарміраванне свядомага бацькоўства ў студэнцкай моладзі". Мяркуецца, што веды ў галіне псіхалогіі, сацыялогіі і сямейных адносін, атрыманыя падчас навучання, дапамогуць маладым людзям стварыць моцныя сем'і і свядома падысці да пытанняў мацярынства і бацькоўства.
Надзея Нікалаева
 
16 чэрвеня 2011