Валанцёры — людзі, якія трымаюць свет

 № 9 (27619) 18.01.14..Мі­ла­сэр­насць не па­тра­буе «па­пе­рак»

Мно­гія га­то­выя прый­сці на да­па­мо­гу блізкаму, і са­ма па са­бе та­кая з’я­ва, як ва­лан­цёр­ская дзей­насць, у нас іс­нуе. Але ў тым і спра­ва, што — са­ма па са­бе… Ні­як за­ка­на­даў­ча яна не аформ­ле­на, і ча­сам гэ­та вы­клі­кае спрэч­кі. Бо, з ад­на­го бо­ку, дзей­насць доб­ра­ах­вот­ні­ка ні­хто не кант­ра­люе (а ча­сам бы­вае і та­кое, што ва­лан­цё­ры мо­гуць на­нес­ці шко­ду), а з дру­го­га бо­ку, ён не мае ні­я­кіх са­цы­яль­ных га­ран­тый.
На­прык­лад, ча­ла­век да­па­ма­гае пра­во­дзіць ар­хеа­ла­гіч­ныя рас­коп­кі аль­бо ад­наў­ляць пом­нік ар­хі­тэк­ту­ры. І зда­ра­ец­ца так, што пад­час пра­цы ва­лан­цёр атрым­лі­вае фі­зіч­ную траў­му. Пры гэ­тым з пунк­ту гле­джан­ня за­ка­на­даў­ства гэ­ты ча­ла­век уво­гу­ле не па­ві­нен быў пра­во­дзіць там ней­кія ра­бо­ты без да­ку­мен­таль­на­га да­зво­лу на гэ­та. Та­му за зда­роўе ва­лан­цё­ра ў та­кіх вы­пад­ках ад­каз­насць ня­се толь­кі ён сам. Яшчэ адзін іс­тот­ны мо­мант: пра­фпры­дат­насць ва­лан­цё­ра да та­го ці ін­ша­га ві­да дзей­нас­ці ні­хто па­цвер­дзіць не мо­жа.
Каб хоць не­як рэ­гу­ля­ваць сі­ту­а­цыю, мно­гія ва­лан­цёр­скія ар­га­ні­за­цыі ў Бе­ла­ру­сі пра­па­ну­юць ства­рыць адзі­ны паш­парт ва­лан­цё­ра. Та­кія ўжо ёсць, на­прык­лад, у Маск­ве. Іс­ну­юць на­ват спе­цы­яль­ныя бан­каў­скія карт­кі для ва­лан­цё­раў, пры раз­лі­ку які­мі мож­на атрым­лі­ваць зніж­ку ў кра­ме. Больш за тое, для абі­ту­ры­ен­таў і сту­дэн­таў, якія зай­ма­юц­ца доб­ра­ах­вот­ніц­кай дзей­нас­цю, уве­дзе­ны льго­ты пры па­ступ­лен­ні ў ВНУ і раз­мер­ка­ван­ні на пра­цу. Звы­чай­ная прак­ты­ка за мя­жой: для та­го, каб па­сту­піць ва ўні­вер­сі­тэт на спе­цы­яль­насць, звя­за­ную з са­цы­яль­ным аб­слу­гоў­ван­нем, абі­ту­ры­ент му­сіць год па­пра­ца­ваць ва­лан­цё­рам. Та­кі па­ды­ход за­бяс­печ­вае пры­ход у са­цы­яль­ную сфе­ру не «вы­пад­ко­вых» лю­дзей, а тых, хто мо­жа ад­даць ду­шу і сэр­ца сва­ёй спра­ве.
Што да за­ка­на­даў­ча­га за­цвяр­джэн­ня ста­ту­су ва­лан­цё­ра, у нас па­куль што ма­ла хто пра гэ­та за­дум­ва­ец­ца. Праў­да, на дум­ку не­ка­то­рых, за­кон аб ва­лан­цёр­стве не­аб­ход­ны, бо да­зво­ліць сіс­тэ­ма­ты­за­ваць доб­ра­ах­вот­ніц­кую дзей­насць і да­па­мо­жа вы­ра­шыць мно­гія са­цы­яль­ныя праб­ле­мы. А хтось­ці лі­чыць, што гэ­та пры­ня­се толь­кі ліш­нюю бю­ра­кра­тыч­ную «ця­га­ні­ну» і аб­ме­жа­ван­ні ў ака­зан­ні да­па­мо­гі. Але пры не­аб­ход­нас­ці для доў­га­тэр­мі­но­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва мож­на за­клю­чыць да­га­вор з ва­лан­цё­рам, такі дакумент бу­дзе рэ­гу­ля­ваць пэў­ныя мо­ман­ты яго дзей­нас­ці. Маг­чы­ма, у гэ­тым ёсць ра­цыя: каб ра­біць да­бро, па­трэб­ны зу­сім не стос за­цвер­джа­ных «па­пе­рак», а лю­боў да бліз­кіх і мі­ла­сэр­насць.
 
«Не ма­гу ду­маць толь­кі пра свой кам­форт»
 
Хтось­ці лі­чыць ва­лан­цё­раў «звыш­людзь­мі», хтось­ці ня­рэд­ка су­мня­ва­ец­ца ў іх «нар­маль­нас­ці», маў­ляў, які адэ­кват­ны ча­ла­век бу­дзе без уся­ля­кай уз­на­га­ро­ды да­па­ма­гаць ін­шым, ка­лі ў са­мо­га праб­лем поў­ны рот? Але на­са­мрэч яны — звы­чай­ныя лю­дзі, якія жы­вуць ся­род нас. Прос­та сэр­цы ў іх чул­лі­выя да чу­жой ня­ста­чы. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» знай­шла тых, хто знач­ную част­ку свай­го жыц­ця пры­свя­чае ва­лан­цёр­скай спра­ве, і пе­ра­ка­на­ла­ся: ра­біць да­бро мо­жа кож­ны з нас.
Ай­цец Ан­тон, грэ­ка-ка­та­ліц­кі свя­тар з Мін­ска, даў­но зай­ма­ец­ца даб­ра­чын­най дзей­нас­цю, але пры гэ­тым за­ўва­жае, што яго «не ха­пае» на ўсіх.
— Маё ва­лан­цёр­ства звя­за­на з ве­рай. Я хрыс­ці­я­нін і не ма­гу жыць, ду­ма­ю­чы толь­кі пра свой кам­форт. Заў­сё­ды па­мя­таю пра тых, ка­му цяж­ка, хто за­сму­ча­ны, хто пла­ча, ка­му па­трэб­на да­па­мо­га і су­ця­шэн­не. Вось ужо не­каль­кі ме­ся­цаў мы з сяб­ра­мі на­вед­ва­ем са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ны цэнтр з пры­тул­кам Фрун­зен­ска­га ра­ё­на. Дзе­ці над­звы­чай ад­кры­тыя, і ад­чу­ван­ні пад­час ві­зі­таў да іх вель­мі па­зі­тыў­ныя. Дзет­кі да­юць за­рад ба­дзё­рас­ці і ра­дас­ці. Так што хо­чац­ца да іх яшчэ пры­хо­дзіць.
Мне зда­ец­ца, ма­ле­ча най­больш цэ­ніць не па­да­рун­кі, якія шмат хто до­рыць, асаб­лі­ва на Но­вы год, а па­ста­ян­ную ўва­гу, ка­лі мы на­вед­ва­ем іх кож­ны ты­дзень, каб па­раз­маў­ляць, спы­таць, як іх спра­вы, пра­вес­ці доб­ра час. Ка­лі ёсць маг­чы­масць, то ста­ра­ем­ся пад­рых­та­ваць для іх якую-не­будзь пра­гра­му. Або прос­та раз­маў­ля­ем, гу­ля­ем у гуль­ні, ма­лю­ем ра­зам.
Ураж­вае, як дзет­кі, асаб­лі­ва мен­шыя, су­стра­ка­юць, аб­ды­ма­юц­ца і, ка­лі сы­хо­дзіш, пра­вод­зяць да са­мых дзвя­рэй і ту­ляц­ца да ця­бе. Ві­даць, што ім не ха­пае лю­бо­ві.
Асаб­лі­вых скла­да­нас­цяў пад­час ва­лан­цёр­ства не ўзні­кае. Праў­да, ча­сам ня­прос­та бы­вае знай­сці мо­ладзь на да­па­мо­гу, бо да­во­лі цяж­ка, ка­лі ты адзін на 5—10 дзе­так.
 
«Усё час­цей чу­ем «так» 
 
А стар­шы вы­клад­чык ка­фед­ры сур­да­пе­да­го­гі­кі і ка­фед­ры пе­да­го­гі­кі і псі­ха­ло­гіі ня­спын­най аду­ка­цыі пры Ін­сты­ту­це па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі і пе­ра­пад­рых­тоў­кі кад­раў БДПУ імя М. Тан­ка, ма­ці два­іх дзя­цей Свят­ла­на Пят­роў­ская ўжо чац­вёр­ты год да­па­ма­гае лю­дзям з асаб­лі­вас­ця­мі псі­ха­фі­зіч­на­га раз­віц­ця.
— Пры на­вед­ван­ні ад­ной з за­кры­тых уста­ноў ін­тэр­на­тна­га ты­пу да­вя­ло­ся на­зі­раць, як мае ма­ла­дыя ка­ле­гі, якія яшчэ не аб­ды­ма­лі сва­іх дзя­цей, у пра­мым сэн­се сло­ва пад­клад­ва­юць ру­кі пад ля­жа­чых хво­рых, кор­мяць іх, вы­во­зяць на пра­гул­ку, як шчас­лі­ва га­раць во­чы ва ўсіх. Я зра­зу­ме­ла, што не пад­тры­маць гэ­та­га нель­га.
Ця­пер ва­лан­цёр­ская ра­бо­та на ба­зе фа­куль­тэ­та спе­цы­яль­най аду­ка­цыі БДПУ па­шы­ры­ла­ся і пра­во­дзіц­ца ў ме­жах га­рад­ско­га ва­лан­цёр­ска­га цэнт­ра «Мі­ла­да­ра». На­ша асноў­ная за­да­ча — са­дзе­ян­не раз­віц­цю ін­клю­зіі, па­шы­рэн­не эма­цый­най і фі­зіч­най пра­сто­ры для на­шых па­да­печ­ных. Ка­мусь­ці мо­жа здац­ца дзіў­ным, але на­ша су­пра­цоў­ніц­тва ўза­ем­на ўзба­га­чае: пры су­стрэ­чах з сяб­ра­мі (ме­на­ві­та так мы на­зы­ва­ем тых, ка­му аказ­ва­ем да­па­мо­гу) атрым­лі­ва­еш та­кі за­рад шчы­рас­ці, лю­бо­ві, ад­кры­тас­ці, ра­зу­мен­ня, яко­га ха­пае на мно­гія ме­ся­цы цёп­лых ус­па­мі­наў. Хоць на па­чат­ку на­шай дзей­нас­ці ўзні­ка­ла па­чуц­цё ня­ём­кас­ці, ка­лі мы ха­це­лі на­ве­даць з асаб­лі­вы­мі людзь­мі гра­мад­скія мес­цы, а нам ад­каз­ва­лі «У нас ня­ма спе­цы­я­ліс­таў, якія маг­лі б су­стрэць вас» ці прос­та кі­да­лі тэ­ле­фон­ную труб­ку. Ця­пер усё час­цей чу­ем «так». Яшчэ ад­на праб­ле­ма, якая за­ста­ец­ца для нас ак­ту­аль­най, — гэ­та ма­тэ­ры­яль­нае за­бес­пя­чэн­не на­шых пра­ек­таў. Уся ва­лан­цёр­ская дзей­насць тры­ма­ец­ца вы­ключ­на на іні­цы­я­ты­ве.
Што да нар­ма­тыў­ных да­ку­мен­таў, якія б рэ­гу­ля­ва­лі дзей­насць ва­лан­цё­раў, яны па­він­ны быць аба­вяз­ко­ва. Ха­це­ла­ся б, каб у іх бы­лі пра­пі­са­ны функ­цыі ва­лан­цё­раў у роз­ных сфе­рах з ука­зан­нем не­аб­ход­нас­ці пра­хо­джан­ня на­ву­чан­ня па тым ці ін­шым кі­рун­ку. Але пры гэ­тым га­лоў­нае — не згу­біць ду­шу і не заа­рга­ні­за­ваць сіс­тэ­му.
«Умець ба­чыць ра­дасць»
 Сту­дэнт 4 кур­са мінск­ага фі­лі­яла Ра­сій­ска­га дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Іван Ве­сял­коў ву­чыц­ца па спе­цы­яль­нас­ці «Са­цы­яль­ная ра­бо­та». Ва­лан­цёр­ская дзей­насць для яго — тое, што да­па­мо­жа стаць доб­рым спе­цы­я­ліс­там. Хло­пец пі­ша на­ву­ко­вае да­сле­да­ван­не на тэ­му ва­лан­цёр­ства, удзель­ні­чае ў се­мі­на­рах і трэ­нін­гах і хо­ча быць ка­рыс­ным для гра­мад­ства, дзяр­жа­вы і сва­ёй сям’і.
— Ка­лі па­сту­піў ва ўні­вер­сі­тэт, яшчэ не меў уяў­лен­ня пра тое, на ка­го ву­чу­ся. Ад­ной­чы мне пра­па­на­ва­лі паў­дзель­ні­чаць у трэ­нін­гу па пад­рых­тоў­цы ва­лан­цё­раў «роў­на­га на­ву­чан­ня» па пра­фі­лак­ты­цы ВІЧ-ін­фек­цыі «Ве­дай! Ра­зу­мей! Дзей­ні­чай!», які пра­во­дзі­ла Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя клу­баў ЮНЕС­КА. Ця­пер я вя­ду ак­тыў­ную ва­лан­цёр­скую дзей­насць у га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі «Па­зі­тыў­ны рух». На яго ба­зе пра­цуе цэнтр са­цы­яль­на­га су­пра­ва­джэн­ня «Скры­жа­ван­не», дзе пра­во­дзіц­ца са­цы­яль­ная пра­фі­лак­ты­ка, кан­суль­та­ван­не, ды­яг­нос­ты­ка са­цы­яль­ных праб­лем лю­дзей, якія жы­вуць з ВІЧ, спа­жыў­цоў ін’­ек­цый­ных нар­ко­ты­каў, а так­са­ма іх бліз­кіх.
У лю­бой ра­бо­це ёсць праб­ле­мы, і не важ­на, з кім та­бе да­во­дзіц­ца мець спра­ву. Пра­цу­ю­чы ва­лан­цё­рам, я час­та ба­чыў боль і па­ку­ты лю­дзей. Та­му пры доб­ра­ах­вот­най пра­цы вель­мі важ­на ўмець ба­чыць ра­дасць, шчас­це, лю­боў і даб­ра­быт.
Як пра­ві­ла, тыя, хто пра­цу­юць ва­лан­цё­ра­мі, вель­мі ад­каз­ныя лю­дзі. Кож­ны ва­лан­цёр атрым­лі­вае маг­чы­масць асо­бас­на­га і кар’­ер­на­га рос­ту, ад­чу­ван­не сва­ёй за­па­тра­ба­ва­нас­ці, а га­лоў­нае — ста­ноў­чы до­свед да­па­мо­гі бліж­нім, на які мно­гія за­бы­ва­юц­ца ў імк­лі­вым ві­ры жыц­ця. А гэ­та ж, на­пэў­на, і ёсць са­мае важ­нае — не даць знік­нуць ча­ла­веч­нас­ці на Зям­лі.
Дзі­я­на Серадзюк
 
20 студзеня 2014