Вучыцца і працаваць — магчыма!

№ 17 (27627)30.01.14.На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да са­цы­ё­ла­гі з НІ­СЭ­ПІ (Не­за­леж­на­га ін­сты­ту­та са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных і па­лі­тыч­ных да­сле­да­ван­няў) прэ­зен­та­ва­лі дак­лад пад наз­вай «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі на рын­ку пра­цы і ў сіс­тэ­ме пра­цоў­ных ста­сун­каў». У ім згад­ва­юц­ца ліч­бы, якія пры­му­ша­юць за­ду­мац­ца. Так, больш за 81 пра­цэнт ма­ла­дых бе­ла­ру­саў ха­це­лі б мець улас­ны біз­нес праз 10 га­доў, пры тым, што мно­гія з іх сён­ня з’яў­ля­юц­ца… бес­пра­цоў­ны­мі. Ся­род га­лоў­ных пры­чын, па якіх мо­ладзь не ідзе пра­ца­ваць, на­зы­ва­юц­ца ніз­кія, па яе мер­ка­ван­ні, за­роб­кі і ад­сут­насць на рын­ку той пра­цы, якая б яе ці­ка­ві­ла. Ме­на­ві­та по­шу­кам вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы мо­ла­дзе­ва­га пра­ца­ўлад­ка­ван­ня быў пры­све­ча­ны фо­рум «Пра­ца як яна ёсць», пра­ве­дзе­ны ня­даў­на ў Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі БДУ. Ар­га­ні­за­та­ра­мі вы­сту­пі­лі клуб «БРІВ» і Сту­дэнц­кі са­юз БДУ.

Клуб «БРІВ» (Біз­нес. Раз­віц­цё. Ін­фар­ма­цыя. Ве­ды.) іс­нуе з 2007 го­да. Ідэя яго ства­рэн­ня на­ле­жыць Сту­дэнц­ка­му са­ю­зу БДУ. Га­лоў­ныя мэ­ты клу­ба — гэ­та да­дат­ко­вая пад­рых­тоў­ка сту­дэн­таў па ас­но­вах прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці, да­па­мо­га ў пра­ца­ўлад­ка­ван­ні сту­дэн­таў, ства­рэн­не маг­чы­мас­цяў для аб­ме­ну ін­фар­ма­цы­яй і ве­да­мі па­між удзель­ні­ка­мі клу­ба.
 
— За час свай­го іс­на­ван­ня клуб пра­вёў вя­лі­кую коль­касць ме­ра­пры­ем­стваў, ад­нак у 2011 го­дзе ад­бы­ла­ся зме­на са­ста­ву ар­га­ні­за­та­раў і… ак­тыў­насць знач­на зні­зі­ла­ся,?— рас­па­вя­ла кі­раў­нік клу­ба «БРІВ», сту­дэнт­ка 3 кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ Тац­ця­на Матусевіч.?— Ле­тась у каст­рыч­ні­ку на­шы­мі на­ма­ган­ня­мі дзей­насць клу­ба бы­ла ад­ноў­ле­на. Лі­та­раль­на за паў­та­ра ме­ся­ца мы рас­пра­ца­ва­лі пра­гра­му фо­ру­му «Пра­ца як яна ёсць» — і вось яе вы­нік. За­яў­кі на ўдзел у фо­ру­ме па­да­лі 140 ча­ла­век, але, на жаль, мы змаг­лі па­цвер­дзіць удзел толь­кі для 80 — з?за аб­ме­жа­ва­най умя­шчаль­нас­ці аў­ды­то­рый.
 
Удзель­ні­кі бы­лі раз­мер­ка­ва­ны на тры сек­цыі. Вя­ду­чы­мі пер­шай ста­лі спе­цы­я­ліс­ты сфе­ры HR (ад анг­лій­ска­га human resources — лі­та­раль­на «ча­ла­ве­чыя рэ­сур­сы»): два прад­стаў­ні­кі пры­ват­ных кад­ра­вых агенц­тваў і су­пра­цоў­нік дзяр­жаў­най служ­бы за­ня­тас­ці. Ся­род най­больш перс­пек­тыў­ных спе­цы­яль­нас­цяў імі на­зы­ва­ла­ся, у пер­шую чар­гу, пра­гра­ма­ван­не. Ме­на­ві­та ў гэ­тай сфе­ры ця­пер ад­чу­ва­ец­ца моц­ны не­да­хоп вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных кад­раў. Усе вя­ду­чыя сыш­лі­ся на ад­ной дум­цы: су­час­ная мо­ладзь час­цей за ўсё вель­мі ся­бе пе­ра­ацэнь­вае, хо­ча мець «усё і ад­ра­зу». Ва­кан­сіі з па­зна­кай «старт кар’­е­ры» і не­вы­со­кім за­роб­кам рэд­ка зна­хо­дзяць вод­гук. Па мер­ка­ван­ні спе­цы­я­ліс­таў, ме­на­ві­та з та­кіх пры­сту­пак і трэ­ба рас­па­чы­наць сваю кар’­е­ру ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там, звяр­та­ю­чы ўва­гу на перс­пек­ты­вы рос­ту.
 
Тэ­май дру­гой сек­цыі бы­ло вы­яў­лен­не ў яе ўдзель­ні­каў псі­ха­ла­гіч­ных схіль­нас­цяў да роз­ных пра­фе­сій. Вя­ду­чы­мі бы­лі спе­цы­я­ліс­ты па пад­бо­ры пер­са­на­лу з пры­ват­ных кад­ра­вых агенц­тваў.
 
На трэ­цяй сек­цыі вы­сту­па­лі ма­ла­дыя лю­дзі, якія ад­кры­лі ўлас­ную спра­ву ў сту­дэнц­кія га­ды. Яны дзя­лі­лі­ся з аў­ды­то­ры­яй сва­ім до­све­дам, да­ва­лі кан­крэт­ныя па­ра­ды. Пас­ля пе­ра­пын­ку для ўсіх удзель­ні­каў пра­ца­ва­ла ад­на вя­лі­кая сек­цыя. Раз­гля­да­лі­ся пра­ві­лы на­пі­сан­ня рэ­зю­мэ, сак­рэ­ты па­спя­хо­вай гу­тар­кі. Асоб­ным вя­лі­кім бло­кам пра­хо­дзі­ла вы­ступ­лен­не спе­цы­я­ліс­таў у пра­ва­вой сфе­ры. Асаб­лі­вую ўва­гу яны звяр­та­лі на пра­ві­лы раз­мер­ка­ван­ня і маг­чы­масць су­мя­шчэн­ня пра­цы і ву­чо­бы ў ВНУ. Пас­ля на гэ­тую ж тэ­му сва­і­мі сак­рэ­та­мі дзя­лі­лі­ся сту­дэн­ты БДУ, МДЛУ і БДУ­ІР, якія атрым­лі­ва­лі вы­шэй­шую аду­ка­цыю па­ра­лель­на з пра­цай.
 
Сва­і­мі ўра­жан­ня­мі пас­ля за­крыц­ця фо­ру­му зноў па­дзя­лі­ла­ся Тац­ця­на Ма­ту­се­віч:
 
— Якія вод­гу­кі? На­прык­лад, «я зра­біў бы зу­сім інакш» — з пад­ра­бяз­ным апі­сан­нем. Мно­гія ўдзель­ні­кі пра­па­на­ва­лі сваю да­па­мо­гу ў ар­га­ні­за­цыі бу­ду­чых ме­ра­пры­ем­стваў. Не­каль­кі ча­ла­век пра­сі­лі кан­так­ты спі­ке­раў для да­лей­шых зно­сін, хтось­ці пра­па­ноў­ваў свае ці­ка­выя тэ­мы для но­вых су­стрэч… Ду­маю, усе ўдзель­ні­кі змо­гуць упэў­не­на сцвяр­джаць: ву­чыц­ца і пра­ца­ваць — маг­чы­ма. У лю­бым вы­пад­ку, доб­ра, што ёсць зва­рот­ная су­вязь. Не­ўза­ба­ве мы пра­вя­дзём яшчэ не­каль­кі па­доб­ных ме­ра­пры­ем­стваў: у ся­рэ­дзі­не лю­та­га ча­ты­рох­га­дзін­ны трэ­нінг на раз­віц­цё па­мя­ці, у па­чат­ку са­ка­ві­ка — біз­нес-гуль­ню. Пас­ля гэ­та­га бу­дзем пра­во­дзіць вя­лі­кі двух­дзён­ны фо­рум.
 
Тра­піць на ме­ра­пры­ем­ствы клу­ба «БРІВ» мо­жа кож­ны ах­вот­ны. Для гэ­та­га трэ­ба са­чыць за аб­наў­лен­ня­мі су­пол­кі клу­ба ў са­цы­яль­най сет­цы «ВКон­так­те» або на сай­це brіz.bsu.by.
 
Яра­слаў Лыскавец.
31 студзеня 2014