Летнік у Нясвіжы

06.05.10 Міжнародны моладзевы валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў» пройдзе ў Нясвіжы 9-23 ліпеня.

Дваццаць валанцёраў з Беларусі і замежжа будуць прыбіраць тэрыторыю замка, удзельнічаць у археалагічных раскопках. Акрамя гэтага для іх будуць праводзіцца трэнінгі, экскурсіі, культурныя мерапрыемствы.
Арганізоўвае летнік Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА пры падтрымцы Мінаблвыканкама
 
10 траўня 2010