У Парыжы адкрылася выстава твораў Івана Хруцкага

23.09.10 22 верасня ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылося адкрыццё выставы «Іван Хруцкі: творчасць у дыялогу культур».

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, выстава арганізавана пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ЮНЕСКА ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыя прымеркавана да святкавання 200-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака, які лічыцца адным з заснавальнікаў рускага нацюрморта.
Паводле прапановы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА гэты юбілей уключаны рашэннем Генеральнай канферэнцыі арганізацыі ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2010–2011 гады.
Выстава будзе працаваць да 27 верасня.
Таццяна Дарашчонак
25 верасня 2010