Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы
Выдаецца з 9 жніўня 1917 года. Рэгістрацыйны нумар 1. Вэб-сайт: www.zvyazda.minsk.by
№ 207 (25539), 25.10.2005. За тры гады на кругласутачную "гарачую лінію" праграмы "Ла Страда" (бясплатны званок па нумары 8-801-100-8-8-801) паступіла каля 11 тысяч тэлефонных зваротаў. 180 грамадзянам у 23 краінах, у тым ліку ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Ліване, Саўдаўскай Аравіі, Японіі, была аказана рэальная дапамога.
№ 175 (25507), 14.09.2005. У мінулую субботу грамадская арганізацыя "Ахова птушак Беларусі" чарговы раз накіроўвала масавы "дэсант" аматараў прыроды ў розныя куткі Беларусі. У другім адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі сёлета ўзялі ўдзел 11 каманд, якія стартавалі ва ўсіх шасці абласцях краіны.
№ 175 (25507), 14.09.2005. Пад такім дэвізам у Мінску праходзіць Міжнародны фестываль мастацтва і спорту інвалідаў "ТАМП". Мерапрыемства стала магчымым дзякуючы падтрымцы беларускай дзяржавы: прэзідэнта краіны, урада, кіраўнікоў абласцей і грамадскіх аб'яднанняў.
№ 164 (25496), 31.08. 2005. Першая ў Беларусі SOS — Дзіцячая вёска адзначыла 10-гадовы юбілей. Год таму з'явілася другая SOS — Дзіцячая вёска пад Пухавічамі. Аў будучым годзе адкрыецца яшчэ адна — у Магілёве.
№ 151 (25483), 13.08.2005. Аляксандр Бабіцкі, сакратар ЦК БРСМ, заявіў аб гатоўнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дапамагчы краіне ва ўборцы ўраджаю-2005, якое па прычыне стыхіі ператварылася ў яго выратаванне.
№ 149 (25481), 11.08.2005. Гуманітарны медыцынскі груз на агульную суму каля 5,6 мільёна долараў США даставіла ў Беларусь амерыканская дабрачынная арганізацыя "СіціХоўп Інтэрнэшнл".
№ 137 (25469), 26.07.2005. 20 ліпеня групу з 9 альпіністаў ГА "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз" накрыў снежна-лядовы абвал у гарах Алтая. Увечары 22 ліпеня расійскія турысты знайшла параненых і паведаміла аб гэтым ва Упраўленне МНС. Чацвёра беларускіх альпіністаў загінулі, яшчэ 5 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
№ 109 (25441), 15.06.2005. 23 чэрвеня Беларускi саюз архiтэктараў будзе адзначаць сваё 70-годдзе.
№ 91 (25423), 05.2005. Глабальная прыродаахоўная асацыяцыя Birdlife International выпусціць ў свет кнігу, у якой собраны вынікі пяцігадовай працы ўсіх еўрапейскіх арнітолагаў. Тыраж гэтага выдання распаўсюджаны сярод арганізацый-партнераў Birdlife: у Беларусі гэта грамадская арганізацыя "Ахова птушак Беларусі".
№ 89 (25421), 05.2005. У другой палове мая стартаваў праект ТАСІС "Укараненне вопыту Еўрасаюза па захоўванню запаведнікаў і заказнікаў у супрацоўніцтве з мясцовым насельніцтвам і ўладамі", які папярэдне быў узгоднены з міністэрствам адукацыі і адобраны ўрадам краіны.
№ 83 (25415), 10.05.2005. Муфтыят Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь , праўленне Беларускага грамадскага аб'яднання татар "Зікр уль — Кітаб" звярнулася да мусульман Беларусі ў сувязі са святкаваннем 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
№44 (25376), 15.03.2005. У Брэсцкім цэнтры маладзёжнай творчасці прайшоў веснавы баль рэдкіх парод катоў. Гэта мерапрыемства праводзіла гарадское грмадскае аб'яднанне "Містэр кот".
№ 37 (25369), 02.03.2005. Гарадоцкі раённы камітэт арганізаваў "Рыцарскі турнір", мэта якога — даказаць, што і ў нашы дні ёсць сапраўдныя рыцары.
№ 20 (25352), 05.02.2005. З пачатку гэтага навучальнага года у Гарадоцкiм прафесiйна-тэхнiчным каледжы пачаты цiкавы эксперымент тут выкладаецца новы прадмет «Арганiзацыя прыёму турыстаў у сельскай сядзiбе». У Гарадок прыехалi прадстаўнiкi мiнiстэрства спорту i турызму, а таксама амерыканскага Фонду «Еўразiя», якi выдзелiў на гэты праект малы грант, i сааўтар навучальнай праграмы Валерыя Клiцунова, яна ж старшыня праўлення грамадскага абяднання «Агра— i экатурызм».
№ 17 (25349), 01.02.2005. Дабрачынны фонд дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам "Памяць Афгана" на грамадскіх пачатках распрацаваў канцэпцыю стварэння гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" (комплекс доўгатэрміновых абарончых збудаванняў) і начаў па крысе ўвасабляць яе ў жыцце. Старшыня фонда Аляксандр Мятла рассказаў чытачам "Звязды" пра малавядомыя старонкі пачатковага перыяду вялікай Айчыннай Вайны і ініцыятыву увекавечанню памяці абаронцаў Айчыны.
№ 14 (25346), 27.01.2005. У нацыянальным уліку могуць узяць удзел усе жадаючыя. Для гэтага трэба дабрацца да любога парка, вадаёма ці лесу і паспрабаваць вызнаыць, якія птушкі сустрэліся Вам і падлічыць іх колькасць. Навічкі могуць атрымаць спецыяльныя анкеты і кансультацыі спецыялістаў у офісе грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Беларусі".
№ 10 (25342), 20.01.2005. З Беларусі працягваецца вываз людзей за мяжу з мэтай прымусовай працы і сэксуальнай эксплуатацыі. Колькасць такіх пацярпелых пастаянна расце. ГА "Клуб дзелавых жанчын" (г.Брэст) уключыла новы нумар 8-801-201-55-55, патэлефанаваўшы на які, можна атрымаць інфармацыю па аб правілах бяспечнага выязду і знаходжанню за мяжой.
№2 (25334), 05.01.2005. Пракуратурай Першамайскага раёна Мінска па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РУУС узбуджана крымінальная справа па арт.209 ч.4 КК у адносінах да адказнай асобы грамадскага аб'яднання "Кавалергард".
№309 (25322), 15.12.2004. У Мінскім епархіяльным упраўленні 10-11 снежня адбылася Міжнародная канферэнцыя "Хрысціянства і ўзаемадзейнае суседства духоўных каштоўнасцяў у еўрапейскай супольнасці".
№299 (25312), 07.12.2003. Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па фехтаванню Віктар Сідзяк ініцыяваў стварэнне новай грамадскай арганізацыі — "Клуб алімпійскіх чэмпіёнаў".
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.