Звязда

Выдаецца з 9 жніўня 1917 года. Рэгістрацыйны нумар 1. Вэб-сайт: www.zvyazda.minsk.by

 

25 сакавіка 2003

  • Вы страцілі работу? Можа, яно і да лепшага

    54(24738) 05.03.2003 Летась Беларускі саюз жанчын сумесна са спецыялістамі адпаведных міністэрстваў і ведамстваў вывучаў пытанне аб стане ўмоў працы і быту жанчын, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах.


24 сакавіка 2003

  • Спорт — на варце міру

    44-45(24728-24729) 21.02.2003 НАК Беларусі падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Алімпійскім камітэтам Ірака.

  • У каго бацька тры "Т", а ў каго — БДФ

    49(24733) 27.02.2003 Грамадская арганізацыя "Беларускі дзіцячы фонд" адзначае сваё 15-годдзе з дня заснавання. За апошнія пяць гадоў БДФ аказаў дапамогу дзецям-сіротам, хворым дзецям, інвалідам, бедным сем'ям на суму каля 1 мільёна долараў.


21 сакавіка 2003

  • "Love story" — не па-нашаму. Па-нашаму — "гісторыя кахання"

    54(24738) 05.03.2003 Таварыства беларускай мовы праводзіць своеасаблівыя мерапрыемствы-месячнікі. Верасень прайшоў пад дэвізам "Гаворым па-беларуску"; у кастрычніку ТБМ заклікала "Спяваем па-беларуску"; у лістападзе па ініцыятыве студэнтаў прайшла акцыя "Таньчым па-беларуску"; у снежні — "Чытаем па-беларуску". 14 лютага ТБМ аб'явіла месячнік "Любім і кахаем па-беларуску". Маладых людзей заклікаюць прызнавацца ў каханні на роднай мове. Да 15 сакавіка праводзіцца конкурс на лепшую гісторыю свайго знаёмства. Узяць удзел у ім могуць маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў. Суперпрыз — адпачынак пары на адным з курортаў Беларусі.

  • Лепшыя маркі Беларусі

    54(24738) 05.03.2003 З 30 снежня 2002 года па 20 студзеня 2003 года сярод насельніцтва Беларусі праводзілася рэспубліканскае апытанне-конкурс "Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2002 года". Усяго атрымана 1369 лістоў. Па найбольшай колькасці водгукаў лепшай маркай 2002 года прызнаны паштовы блок "Птушка года ў Беларусі".


20 сакавіка 2003

  • Такія ж, як мы

    44-45(24728-24729) 21.02.2003 Апавяданне пра дзіцячую школу-садок № 270 на вуліцы Берута ў Мінску. Сюды ходзяць малышы з анкагематалагічнымі захворваннямі. У верасні ў садка юбілей — 10 гадоў з дня адкрыцця. Пачыналася ўсё вельмі няпроста. Аднойчы з'яднаныя агульным горам бацькі хворых дзетак аб'ядналіся ў арганізацыю "Дзеці ў бядзе". Першапачаткова ў садку было ўсяго 20 дзетак. Сёння — 80. Праз некалькі гадоў пасля адкрыцця пры садзе з'явілася пачатковая школа. Персанал установы складае 50 чалавек. У школы-садка сёння шмат праблем, галоўная з іх — недахват грошай. Выхавальнікі, бацькі і дзеці будуць рады любой падтрымцы.

  • "Белы замак" запрашае сучаснікаў наведаць Сярэднявечча

    47(24731) 25.02.2003 7-9 сакавіка ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі адбудзецца VI фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Белы замак-2003". Мяркуецца ўдзел у свяце прадстаўнікоў з больш чым 50 ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы краін Балтыі. Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКО ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскі палац дзяцей і моладзі, ваенна-гістарычнае аб'яднанне "Ордэн Паўночнага Храма". У трохдзённую праграму фестывалю ўваходзяць пастановачныя баі, рыцарскі турнір, спаборніцтва лучнікаў і арбалетчыкаў, гістарычны баль, конкурс-паказ сярэднявечнай моды, канцэрты менестрэляў.


17 сакавіка 2003

  • "Гэтым вынікам ганарылася б любая краіна"

    53(24737) 04.03.2003 У Мінск пасля спаборніцтваў на этапах Кубка свету і чэмпіянату Еўропы вярнулася нацыянальная каманда па біятлону. У індывідуальных відах праграмы на этапах Кубка свету 6 медалёў заваяваў Уладзімір Драчоў, 3 — Алена Зубрылава, 2 — Алег Рыжанкоў, 1 — Аляксей Айдараў. Акрамя таго, на чэмпіянаце Еўропы спартсмены атрымалі 1 залаты, 7 сярэбраных і 5 бронзавых медалёў.


13 сакавіка 2003

  • Дзесьці на белым свеце

    46(24730) 22.02.2003 Сорак нямецкіх пісьменнікаў збіраюцца паставіць сусветны рэкорд па вытворчасці кнігі — ад моманту зараджэння сюжэта да з'яўлення кнігі ў продажы пройдзе 12 гадзін. Арганізатарам такой акцыі стаў германскі "Фонд чытачоў". 23 красавіка ў 7.30 раніцы групе пісьменнікаў будзе дадзена тэма. Да канца працоўнага дня ўвесь тыраж павінен будзе аказацца на прылаўках кніжных магазінаў 10 германскіх гарадоў. Кожны аўтар напіша не менш як дзве старонкі тэксту. Такім чынам, у кнізе будзе 96 старонак, уключаючы тытульныя лісты і прадмову.

  • Прэзідэнтам саюза цыганоў выбраны прадстаўнік Беларусі

    46(24730) 22.02.2003 Прэзідэнтам Міжнароднага саюза цыганоў краін СНД і Балтыі выбраны прадстаўнік Беларусі Алег Казлоўскі, які ўзначальвае беларускую цыганскую дыяспару. З'езд Міжнароднага саюза прайшоў у Смаленску. Асноўнай тэмай з'езда было вырашэнне пытанняў па адраджэнню культурнай, духоўнай і гістарычнай спадчыны цыганскага народа.

  • "Пошук" сустрэўся з дэпутатамі

    49(24733) 27.02.2003 27 лютага 2003 года завяршыўся агітпераход, прысвечаны памяці Пятра Міронавіча Машэрава. У 1938 годзе малады Машэраў удзельнічаў у першым агітпераходзе па месцах баёў 27-й Омскай дывізіі, якая дзейнічала у гады грамадзянскай вайны. У 1978 годзе навучэнцы Віцебскага ПТВ-96 паўтарылі агітпераход. З таго часу ён праводзіцца кожныя 5 гадоў. Апошнія два агітпераходы правялі члены Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі "Пошук". Маршрут праходзіў праз гарады Віцебск-Орша-Магілёў-Мінск. У сёлетнім агітпераходзе ўдзельнічалі 25 віцебскіх вучняў і студэнтаў, якія за 10 дзён адолелі 450 кіламетраў, перасеклі 3 вобласці, сустрэліся са школьнікамі і навучэнцамі, наведалі музеі.

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15