Звязда

Выдаецца з 9 жніўня 1917 года. Рэгістрацыйны нумар 1. Вэб-сайт: www.zvyazda.minsk.by

 

19 жніўня 2004

  • Не да твару «багна» Грушаўскай

    187-188(25200-25201) 06.08.2004 У Мінску грамадская арганізацыя «Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фіальта» пры падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна ажыццяўляе праект «Дынамік». У Маскоўскім раёне сталіцы пражывае каля 60 тысяч маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 31 года. Тут знаходзяцца буйнейшыя ВНУ, 40 сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, вялікая колькасць студэнцкіх і рабочых інтэрнатаў. Адначасова ў раёне існуе ўсяго пяць грамадскіх аб'яднанняў і 10 устаноў, якія займаюцца работай з моладдзю, але не могуць ахапіць большую яе частку. Праект «Дынамік» мае на мэце аб'яднаць намаганні дзяржаўных устаноў, органаў кіравання, прадстаўнікоў бізнэсу і грамадскасці. «Фіальта» мае намер пры актыўным удзеле самой моладзі вызначыць праблемныя «зоны» і потым узяцца за іх вырашэнне.


21 красавіка 2004

  • На такіх турнірах фарміруецца будучыня сусветнага хакея

    93(25106) 10.04.2004 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця 6-га чэмпіянату свету па хакею з шайбай сярод юніёраў да 18 гадоў. Нягледзячы на тое, што ў дзень афіцыйнага адкрыцця спаборніцтваў беларуская зборная на лёд не выходзіла, у сталічным Палацы спорту свабодных месцаў амаль не было не кожны дзень Мінск прымае чэмпіянаты сусветнага ўзроўню, няхай і сярод юніёраў. Кіраўнік дзяржавы сардэчна вітаў спартсменаў і трэнераў, арбітраў і прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакея, а таксама ўсіх прыхільнікаў гэтага мужнага папулярнага віду спорту. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Калерва Кумала падзякаваў арганізатарам чэмпіянату за сапраўды высокі арганізацыйны ўзровень.


16 красавіка 2004

  • Дырэктыва датычыцца і аховы флоры і фауны

    95(25108) 14.04.2004 Віцебская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» адна з самых буйных у рэгіёне. Яна налічвае амаль 12 тысяч членаў. У арэнду арганізацыя ўзяла каля 2,4 мільёна гектараў зямлі, альбо 64,3 працэнта ад усіх паляўнічых угоддзяў рэгіёна. Стварылі гэта таварыства яшчэ ў 1921 годзе з мэтай садзейнічання дзяржаўным органам, прадпрыемствам у ахове флоры і фауны. Паводле даных уліку мінулага года, не дасягнута ў паляўнічых гаспадарках таварыства аптымальная колькасць лася (усяго толькі 84 працэнты), казулі (53 працэнты). У асобных раённых арганізацыях колькасць ліцэнзуемых паляўнічых жывёл зменшылася да мінімальнага паказчыка.


22 сакавіка 2004

  • "Будзільнік"

    66-67(25079-25080) 13.03.2004 Віцебскі гарадскі камітэт грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пачаў выдаваць уласную газету з назвай «Будзільнік». У «Будзільніку» юныя карэспандэнты паведамляюць аб дзейнасці БРСМ у абласным цэнтры, аб ільготах для членаў арганізацыі: дзе са скідкамі магчыма наведаць камп'ютарныя клубы, салоны прыгажосці, цырульні і г.д. Ёсць у «Будзільніку» цікавыя артыкулы па гісторыі Віцебска, друкуюцца вершы і г.д. Пакуль што газета не зарэгістраваная, выходзіць малым тыражом, але калі актывісты знойдуць сур'ёзныя фінансавыя сродкі, газета абавязкова будзе распаўсюджвацца праз кіёскі «Белсаюздруку» і на яе можна будзе падпісацца.


4 сакавіка 2004

  • Аднаўленне работы пасольства Ізраіля ў Мінску — ў красавіку-маі

    56(25069) 03.03.2004 Аб гэтым паведаміў старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і суполак Леанід Левін. Паводле яго слоў, у цяперашні час ідзе "прапрацоўка тэхнічных пытанняў, а таксама пошук будынка для размяшчэння дыпламатычнай місіі".

  • 4 сакавіка ў Мінску адкрыецца першая прыватная галерэя "Эрмітаж"

    37(1850) 02.03.2004 Яе гаспадары — член Саюза мастакоў Беларусі, ганаровы акадэмік Еўрапейскай акадэміі мастацтваў мастак Андрэй Смоляк і яго жонка, якая з'яўляецца і менеджарам майстра, Вольга Сычык — плануюць, што іх галерэя будзе ўяўляць сабой арт-клуб, дзе будуць праходзіць не толькі выставы, але і маленькія спектаклі, прэзентацыі. Галерэя адкрыецца выставай карцін Андрэя Смоляка, прысвечаная жаночаму святу 8 Сакавіка. У далейшым у планах мужа і жонкі змяняць экспазіцыі кожныя 20 дзён. У хуткім часе наведвальнікі "Эрмітажа" змогуць убачыць яшчэ тры выставы карцін Смоляка, а таксама працы вядомага майстра Алены Адамчык. Акрамя экспазіцый сучасных мастакоў у галерэі плануецца выстаўляць і антыкварыят. У далейшым Андрэй Смоляк і яго жонка мараць стварыць калекцыю работ айчынных мастакоў, каб прапагандаваць беларускае мастацтва.

  • Сляпыя жадаюць быць пачутымі...

    57(25070) 04.03.2004 80-гадовы юбілей адзначыць у бягучым годзе Беларускае таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ). Першы арганізацыйны сход сляпых адбыўся ў Мінскім вучылішчы для сляпых у 1924 годзе, на ім быў прыняты Статут таварыства, якое яб'яднала на той момант 30 чалавек. Сёння ў БелТІЗ уваходзяць 6 абласных і 143 пярвічныя арганізацыі, якія аб'ядноўваюць 19619 інвалідаў па зроку (на ўлік Таварыства трапляюць толькі інваліды І і ІІ груп). БелТІЗ з'яўляецца ўладальнікам 16 прамысловых вучэбна-вытворчых прадпрыемстваў, на якіх працуюць больш як 7 тысяч чалавек, у тым ліку 3,5 тысячы інвалідаў па зроку. Аднак, нягледзячы на будучы юбілей, падставы для радасці ў інвалідаў па зроку адсутнічаюць. Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для сляпых так і не пабудаваны. Увогуле, акрамя гэтага даўгабуду ў Таварыства хапае і іншых праблем: многія раённыя арганізацыі не маюць сваіх памяшканняў; грошы на набыццё тэхнічных сродкаў для інвалідаў па зроку не выдзяляліся з абласнога бюджэту тры гады; фінансавы стан вытворчых прадпрыемстваў вымушае жадаць лепшага


24 лютага 2004

  • Браты па Афгану

    42(25055) 18.02.2004 Віцебская гарадская арганізацыя "Брацтва" грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" у гонар 15-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана выдала першы нумар зарэгістраванай газеты "Брацкі веснік". Тыраж газеты пакуль што 3 тысячі экзэмпляраў. Плануецца, што яна будзе выходзіць чатыры разы ў месяц і распаўсюджвацца не толькі ў Беларусі, але таксама і ў Расіі, Украіне, Малдове. У газеце будуць старонкі для жанчын "Настасся" і для моладзі — "Спадчына". Зараз у арганізацыі 890 членаў, а ўсяго на Віцебшчыне жывуць больш як 4,5 тысячы "афганцаў".


17 лютага 2004

  • Ваша кампазіцыя — у Батанічнам садзе

    37-38(25050-25051) 13.02.2004 Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый (БКМА), у які ўваходзяць розныя маладзёжныя і дзіцячыя аб'яднанні, сумесна з міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Камітэтам лясной гаспадаркі, Цэнтральным батанічным садам праводзіць Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы праект экспазіцыі, прысвечанай 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе жадаючыя. Стварацца экспазіцыя павінна з драўнінна-хмызняковых і кветкавых раслін, праз форму і колер якіх раскрываецца пэўны змест. Лепшая ідэя будзе выкарыстана пры распрацоўцы тэхнічнай дакументацыі, а тры пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароджанні. Работы прымаюцца да 22 сакавіка ўключна.


4 лютага 2004

  • Быць здаровым — гэта модна!

    27(25040) 03.02.2004 Так гучыць дэвіз 1-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Тыдзень моды на здароўе", якая сёння гасцінна адчыніць дзверы ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". На гэтым "саміце здароўя", які прадоўжыцца да 8 лютага ўключна, будуць прадстаўлены тавары і паслугі для здаровага ладу жыцця. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа", Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, міністэрства спорту і турызму, міністэрства адукацыі, міністэрства гандлю, міністэрства аховы здароўя, Камітэт лясной гаспдаркі, БРСМ і іншыя. Адкрыццё выставы адбудзецца ў 12.00.


15 студзеня 2004

  • Ордэн Францыска Скарыны для куцюр'е

    4-5(25017-25018) 09.01.2004 Днямі вядомы французскі куцюр'е, мецэнат і грамадскі дзеяч, член Французскай акадэміі, Пасол добрай волі ЮНЕСКО спадар П'ер Кардэн атрымаў вышэйшую ўзнагароду нашай дзяржывы — ордэн Францыска Скарыны. А ўчора мэтр сустрэўся з віцэ-прэм'ерам беларускага ўрада Уладзімірам Дражыным. Павіншаваўшы спадара Кардэна з Новым годам і Калядамі, Уладзімір Дражын ад імя беларускага ўрада пажадаў госцю ўсяго самага добрага падчас знаходжання на беларускай зямлі. Ён адзначыў, што беларусы ведаюць пра ўклад П'ера Кардэна ў вырашэнне шэрагу праблем нашай краіны і глыбока ўдзячныя яму за гэту маральную і матэрыяльную дапамогу — у прыватнасці, па лініі праграмы "ЮНЕСКО — Чарнобыль".

  • Новы міжнародны праект па барацьбе з наркотыкамі

    4-5(25017-25018) 09.01.2004 Па ініцыятыве і пры фінансаванні Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН (ПРААН) пачалося ажыццяўленне праграмы "БУМАД" (Барацьба з незаконным абаротам і гандлем наркотыкамі на Беларусі, Украіне і Малдове). Бюджэт першага этапу праграмы, разлічанай на пяць гадоў, складае 2,2 мільёна еўра. З іх 700000 еўра прызначаны для Беларусі. Асноўная мэта праграмы — змяншэнне патокаў нелегальных наркотыкаў праз вышэйназваныя краіны ў ЕС. "БУМАД" на Беларусі ўключае ў сябе шэсць праектаў, накіраваных на развіццё заканадаўчай базы, зніжэнне попыту на наркотыкі і паляпшэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў гэтай сферы. У рамках праграмы будзе створана нацыянальная сістэма маніторынгу за наркатычнымі сродкамі і наркаспажываннем у адпаведнасці са стандартамі ЕС. Яшчэ адзін кампанент праекта накіраваны на прафілактыку злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.


10 студзеня 2004

  • Алімпійскі баль падвёў вынікі

    3(25016) 06.01.2004 Навагодні алімпійскі баль стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў вялікіх дасягненняў беларускага спорту і алімпійскага руху за 2003 год. Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы" сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам РБ, Міністэрствам спорту і турызму РБ ужо другі год запар праводзіць такое мерапрыемства, на якім па традыцыі можна ўбачыць практычна ўсіх "зорак" айчыннага спорту. Адбыўся таксама дабрачынны аўкцыён. Атрыманыя ад яго сродкі накіраваныя на дапамогу дзецям, што засталіся без бацькоўскай апекі, і будуць уручаны ў рамках акцыі "Спартсмены — дзецям".


18 снежня 2003

  • У Беларусі набыты значны вопыт па папярэджанню і спыненню незаконнай міграцыі...

    Дадатак "Саюзнае веча" 15(38) к 314(24998) 13.12.03 У Беларусі набыты значны вопыт па папярэджанню і спыненню незаконнай міграцыі — такая ацэнка змяшчаецца ў адным з артыкулаў апошняга нумара часопіса "Международное право и международные отношения", які выдае Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. У ім таксама адзначаецца, што Беларусь папярджвае краіны СНД у вырашэнні праблем вымушанай міграцыі і процідзеяння росту нелегальнай міграцыі. На 1 лістапада гэтага года статус бежанцаў у Беларусі прадастаўлены 701 іншаземцу.


5 снежня 2003

  • Хольцхаўзен — Брэст: сябруюць дзеці

    305(24989) 04.12.03 У Брэсце ў гэтыя дні працуюць ініцыятыўныя групы па аказанню гуманітарнай дапамогі з нямецкіх гарадоў Хольцхаўзен і Ліндэн. Яны супрацоўнічаюць з абласным адзяленнем Фонду міру з 1992 года. Раней прадстаўнікі ініцыятыўных груп збіралі адзежу, абутак, медыкаменты і адвозілі ў раёны, пацярпеўшыя ад аварыі на ЧАЭС. Зараз накірунак дзейнасці змяніўся: нямецкія сябры прыязджаюць з грашыма, купляюць тут харчовыя наборы і перадаюць іх малазабяспечаным сем'ям. Сёння прадстаўнікі нямецкіх гарадоў сустракаюцца з настаўнікамі і вучнямі 14-й школы абласнога цэнтра.

  • Журналістыка: навука аб практыцы

    306-307(24990-24991) 05.12.03 Учора на факульцеце журналістыкі БДУ пачала работу 5-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Журналістыка-2003". Удзельнікі канферэнцыі прадстаўляюць навуковы патэнцыял ВНУ, рэдакцый газет, радыё і тэлебачання Беларусі, а таксама краін СНД і далёкага замежжа. У канферэнцыі бяруць удзел міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, першы намеснік начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Уладзімір Холад, старшыня Беларускага саюза журналістаў Леанід Екель і іншыя. На канферэнцыі працуе 8 секцый і "круглых сталоў".


28 лістапада 2003

  • Саюзы партый і аб'яднанняў не змогуць удзельнічаць у выбарах

    298-299(24982-24983) 28.11.03 У ніжнюю палату парламента накіраваны праект закона, які ўносіць дапаўненні і змяненні ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па патаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый. Праектам закона ўносяцца змяненні і дапаўненні ў законы "Аб грамадскіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях". У прыватнасці, у іх будзе канкрэтызаваны парадак стварэння саюзаў (асацыяцый) палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, вызначаны парадак іх дзейнасці, кантролю за ёй. У праекце закона прапісаны і віды адказнасці, якія будуць уключаць у сябе пісьмовае папярэджанне і ліквідацыю. Законапраект таксама ўстанаўлівае збор за рэгістрацыю саюзаў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама іх сімволікі.


14 лістапада 2003

  • Касцёл працуе вось ужо 400 гадоў

    248(24962) 05.11.03 Аднаму са старэйшых касцёлаў Беларусі — Яна Хрысціцеля, што ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна, споўнілася 400 гадоў. За гэты час ён ніколі не спыняў сваёй дзейнасці. Унікальнасць гэтага храма яшчэ і ў тым, што ён калісьці выконваў абаронную функцыю. За апошнія некалькі гадоў за кошт сродкаў з абласнога бюджэту касцёл адрамантавалі, і ён выглядае ва ўсёй сваёй велічнасці. Ёсць спадзяванні, што гэты помнік архітэктуры будзе занесены ў адпаведны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў ЮНЕСКО. На свята ў Камаі прыехалі ксяндзы з іншых краін, а таксама прадстаўнік Папы Рымскага на Беларусі.

  • 25-ы канвой "Алісы"

    284-285(24968-24969) 14.11.03 Дабрачынная гуманітарная асацыяцыя "Аліса" з Францыі днямі даставіла ў нашу краіну чарговы канвой з медыцынскім грузам. Увесь груз быў размеркаваны паміж раённымі бальніцамі Рэчыцы і Лагойска, 9-й бальніцай і 2-й дзіцячай бальніцай Мінска.


22 кастрычніка 2003

  • Некаторыя ўдзельнікі конкурсу не ведалі значэння слова "Халакост"

    264(24948) 21.10.03 Падведзены вынікі першага Рэспубліканскага конкурсу "Халакост. Гісторыя і сучаснасць". На конкурс было даслана 226 работ з 36 гарадоў і 36 вёсак Беларусі. 59 работ прызнаны лепшымі па 10 намінацыях. Дзесяць з іх прадставяць нашу краіну на міжнародным конкурсе "Халакост: папярэджанне і памяць". Ініцыятары конкурсу — Рэспубліканскі фонд "Халакост", Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын і Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі — ашаломленыя вынікамі. Яны не чакалі ні такой колькасці, ні разнастайнасці, ні такога высокага ўзроўню дасланых работ. Поспех гэтага конкурсу паказаў, наколькі цікавая і запатрабаваная гэта тэма для сучаснай моладзі.

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15