Звязда

Выдаецца з 9 жніўня 1917 года. Рэгістрацыйны нумар 1. Вэб-сайт: www.zvyazda.minsk.by

 

2 кастрычніка 2003

  • Мемарыяльны знак Уладзіслава Сыракомлі адкрыўся ў вёсцы Смольгава

    249(34933) 02.10.03 Два дні працягвалася навуковая канферэнцыя, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі. Ініцыятарамі яе правядзення выступілі Інстытут літаратуры НАНБ, Беларускі фонд культуры, грамадскае аб'яднанне "Бацькаўчшына" пры ўдзеле польскага боку. У вёсцы Смольгава ўдзельнікі канферэнцыі адкрылі ў гонар Сыракомлі мемарыяльны знак, выкананы вядомым скульптарам з Ліды Рычардам Грушай, і залажылі рабінавую алею.


1 кастрычніка 2003

  • Беларусь у фарбах і словах

    248(24932) 01.10.03 Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" абвясціла Чацвёрты рэспубліканскі дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс "Я беларус, і тым ганаруся!". Да ўдзелу ў гэтым творчым спаборніцтве запрашаюцца школьнікі ва ўзросце 12-14 гадоў. Конкурс будзе праходзіць па дзвюх намінацыях: мастацкія работы (малюнкі) і літаратурныя творы. Да ўсіх дасланых работ неабходна прыкласці звесткі пра сябе. Работы прымаюцца да 15 лістапада. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Адрас для дасылкі конкурсных работ: МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", вул.Рэвалюцыйная, 15, Мінск, 220030. Тэлефон у Мінску 289-31-94.


24 верасня 2003

  • Незвычайныя спаборніцтвы паміж незвычайнымі дзецьмі

    228-229(24912-24913) 12.09.03 На базе спецыялізаванага сталічнага дзіцячага садка №235 адбыліся гарадскія спаборніцтвы Special Olympics Belarus сярод дзяцей з самымі цяжкімі парушэннямі псіхафізічнага развіцця. Зарэгістраваная дзесяць гадоў таму ў Беларусі арганізацыя Special Olympics Belarus уваходзіць у склад арганізацыі Special Olympics International, якую узначальвае брат амерыканскага экс-презідэнта Роберт Кенэдзі і для папулярызацыі якой шмат зрабіў зяць Кенэдзі — акцёр Шварцэнегер. "Беларускі камітэт" арганізацыі курыруе Валянін Шух. Раз у чатыры гады ён возіць дзяцей-інвалідаў на міжнародныя спаборніцтвы, якія адрозніваюцца ад Алімпійскіх гульняў тым, што там пераможцамі з'яўляюцца ўсе ўдзельнікі.


12 верасня 2003

  • Гродзеншчына

    227(24911) 11.09.03 Плануецца, што неўзабаве ў Гродна прыедуць эксперты ЮНЕСКО, каб зрабіць высновы наконт уключэння Свята-Барысаглебскай царквы ў спіс помнікаў гэтай паважанай і ўплывовай міжнароднай арганізацыі. Калі гэта адбудзецца, то з'явяцца шанцы на фінансавую дапамогу, якая вельмі патрэбна, у прыватнасці, на ўмацаванне берага Нёмана ля славутага храма.


21 жніўня 2003

  • У Мінску з'явіцца Сад народаў свету

    202-203(24886-24887) 15.08.03 З 17 па 30 жніўня на базе сталічнага Цэнтральнага батанічнага саду пройдзе міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік. Арганізавала яго беларускае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Новая група". Сярод удзельнікаў, акрамя нашых суайчыннікаў, будуць маладыя людзі — пераважна студэнты — з Германіі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі і іншых еўрапейскіх краін. Асноўная ідэя экалагічнага летніку — стварэнне Саду народаў свету, які ўвасабляе гармонію паміж людзьмі і прыродай.


14 жніўня 2003

  • Тры гістарычныя аб'екты Брэсцкай вобласці прэтэндуюць на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО

    201(24885) 14.08.03 У цяперашні час дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі рыхтуе на разгляд экспертаў ЮНЕСКО пакеты дакументаў па 18 аб'ектах Беларусі. У іх ліку "Камянецкая вежа" (ХІІ-ХІІІ стагоддзе), палацавы ансамбль у Ружанах і збудаванні Брэсцкай крэпасці (Холмскія і Цярэспальскія вароты, казармы і фартыфікацыйныя збудаванні), якія захаваліся ў першапачатковым выглядзе і не былі падвергнуты рэстаўрацыйным работам, што з'яўляецца адным з рашаючых фактараў пры прыняцці рашэння аб унясенні іх у спіс сусветнай спадчыны. Чакаецца, што экспертная група ЮНЕСКО прыбудзе ў Беларусь у лістападзе гэтага года.


15 ліпеня 2003

  • Шатландцы адрамантуюць будынкі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы

    174(24858) 15.07.03 Дваццаць пяць юнакоў і дзяўчат з Шатландыі разам са сваімі выкладчыкамі адрамантуюць будынкі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы ў Мінску і пабудуюць на яе тэрыторыі пляцоўку для гульняў. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускага рэспубліканскага таварыства "Дзеці ў бядзе" Яўген Украінцаў. Паводле яго слоў, гэта ўжо трэці прыезд прадстаўнікоў арганізацыі "BUSKIT". Яны маюць намер падарыць лячэбнай установе аўтаматычны біяхімічны аналізатар крыві коштам 15 тысяч долараў.


14 ліпеня 2003

  • Высокая ўзнагарода нашай суайчынніцы з Беластока

    171-172(24855-24856) 11.07.03 Днямі пасол Беларусі ў Варшаве Павел Латушка ўручыў ад імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі медаль Францыска Скарыны сакратару Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Валянціне Ласкевіч. Яна ўзнагароджана за актыўную шматгадовую дзейнасць па развіццю беларуска-польскіх культурных сувязяў і захаванню беларускай культурнай спадчыны.

  • Патэнцыяльнаму прадпрымальніку ў сельскай мясцовасці трэба ехаць у Камарова

    173(24857) 12.07.03 Менавіта Камарова, вёска ў Мядзельскім раёне, вызначана месцам размяшчэння будучага цэнтра па развіццю сельскага прадпрымальніцтва ў краіне. Пры гэтым у стварэнні названага цэнтра прымуць удзел грамадская арганізацыя "Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю", Свірскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй і таварыства з дадатковай адказнасцю "Аграрны кансультацыйны цэнтр "Сучасная аграрная вытворчасць", якія выйшлі пераможцамі адпаведнага конкурсу, што праводзіўся ў рамках сумеснага праекта ўрада краіны і Праграмы развіцця ААН "Актывізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці праз развіццё партнёрства дзяржавы і прыватнага сектара".


25 чэрвеня 2003

  • Як захаваць грошы ў Беларусі

    157-158(24841-24842) 24.06.03 З чарговай ініцыятывай выйшаў Беларускі саюз жанчын. Першага ліпеня ён праводзіць у Мінску семінар на тэму "Фінансавае планаванне асабістых сродкаў". Да ўдзелу запрошаныя ўладальнікі кампаній, менеджары розных ўзроўняў, кіраўнікі прадпрыемстваў, а таксама людзі, якія жадаюць забяспечыць сабе і сваім блізкім фінансавую абарону. Весці семінар будзе Уладзімір Сцяпанавіч Савянок — фінансіст з 10-гадовым вопытам кіравання грашыма і ацэнкі нерухомасці кампаній, які шматразова праходзіў навучанне па гэтай тэматыцы ў буйнейшых фінансавых структурах Еўропы і ЗША.


20 чэрвеня 2003

  • Торт-велікан

    147-148(24831-24832) 14.06.03 Нядаўна ў круглай зале віцебскага рэстарана "Аўрора" спонсары падарылі дзецям-інвалідам вялікі торт вагой больш за 70 кілаграмаў. Каб унесці яго ў памяшканне, прыйшлося знімаць дзверы. Свята для дзяцей, бацькоў якіх аб'ядноўвае грамадскае аб'яднанне "Пераадоленне", арганізавалі Гандлёвы дом "Дзвіна", прадпрыемства "Віцьба" і іншыя.


12 чэрвеня 2003

  • Другі этап выплат ахвярам нацызму пачнецца ў кастрычніку

    143(24827) 11.06.03 Другі этап выплат грамадзянам, пацярпеўшым ад нацыянал-сацыялісцкага пераследу, пачнецца з 15 кастрычніка — аб гэтым паведаміў старшыня праўлення фонду "Узаемаразуменне і прымірэнне" Валянцін Герасімаў на прэс-канферэнцыі з нагоды 10-гадовага юбілею фонду. Фонд пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонду "Памяць, адказнасць і будучыня" і іншых дабрачынных арганізацый Германіі праводзіць рэалізацыю шэрагу іншых праектаў гуманітарнай падтрымкі асоб, якія пацярпелі ад нацыянал-сацыялісцкага пераследу. У прыватнасці, для гэтай катэрогыі ўжо адчыненыя тры бясплатныя аптэкі — у Мінску, Брэсце і Віцебску.


9 чэрвеня 2003

  • Сумесны праект Сусветнага банка і беларускага ўрада набывае канкрэтныя абрысы

    136(24820) 04.06.03 На працягу 2001-2002 гадоў Сусветны банк вывучаў наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Даследванні прадугледжваюцца для вызначэння першачарговых мераў з выдзяленнем пазыкі ў памеры да 45 мільёнаў долараў, а таксама невялікіх грантаў для рэалізацыі шэрагу планаў. Гэтыя сродкі мяркуецца выкарыстаць не толькі ўласна на арганізацыю сацыяльнай абароны насельніцтва забруджаных раёнаў, але і на рэалізацыю шэрагу доўгатэрміновых эканамічных праектаў. Сярод іх — стварэнне дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, развіццё мясной жывёлагадоўлі і наступнай перапрацоўкі сыравіны. Адначасова — і пошук ранкаў збыту прадукцыі, аказанне маркетынгавых паслуг.

  • Эка-знак для беларускай прадукцыі

    138-139(24822-24823) 06.06.03 У лютым гэтага года па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і прадстаўніцтва ААН у Беларусі быў абвешчаны грамадскі конкурс на экалагічны знак. Палёт творчай фантазіі абмяжоўвала толькі ўмова прысутнасці на эмблеме максімум трох колераў і адсутнасці тэкставых тлумачэнняў. Нядаўна стала вядома імя пераможцы. Ім стаў малады дызайнер Аляксандр Мазанаў. Цяпер знак, які прыдумаў Аляксандр, будзе прыняты ў якасці стандарта нашай краіны. Мяркуецца, што ім будуць маркіраваць прадукцыю айчынных вытворцаў, якая найбольш адпавядае экалагічным патрабаванням.


27 траўня 2003

  • Белавежскую пушчу праінспектуюць міжнародныя спецыялісты

    124-125(24808-24809) 23.05.03 Ужо трэці год запар на тэрыторыі нацыянальнага парку "Белавежская пушча" працягваецца эпідэмія, калі яловыя лясы бязлітасна атакуе жук-караед тыпограф. Каб выратаваць хворую пушчу, спецыялістамі было прапанавана правесці санітарныя кропкавыя высечкі засохлых ельнікаў. Улічваючы вялікі грамадскі рэзананс вакол бяды ў Белавежскай пушчы, будзе створана Міждзяржаўная камісія, якая зробіць высновы аб тым, што сёння адбываецца ў галоўным нацыянальным парку краіны. У склад камісіі будуць запрошаны спецыялісты з Украіны, Расіі, Польшчы, Германіі, краін Балтыі, эксперты ААН і іншыя.


20 траўня 2003

  • Дэпутаты пагадзіліся са змяненнямі ў закон аб партыях

    116(24800) 15.05.03 Законапраект "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў" прадугледжвае спыненне дзейнасці грамадскага аб'яднання або палітычнай партыі ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам. Да такіх выпадкаў адносіцца аднаразовае парушэнне заканадаўства, пры якім адказныя асобы не забяспечылі парадак арганізацыі або правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, што пацягнула за сабой нанясенне ўрону ў буйным памеры або істотнае парушэнне правоў і законных інтарэсаў дзяржавы, грамадзян або арганізацый.

  • Палкоўніку ніхто не піша… сцэнарыяў

    119-120(24803-24804) 17.05.03 Міністэрства культуры сумесна з БРСМ абвясціла адкрыты конкурс кінасцэнарыяў кароткаметражных фільмаў сярод маладых аўтараў да 31 года. Адно з галоўных патрабаванняў — сцэнарый павінен быць прысвечаны нацыянальнай тэматыцы. Вынікі будуць праведзены 17 снежня 2003 года — у Дзень кіно.


2 траўня 2003

  • Грэцыя далёкая і блізкая

    105-106(24789-24790) 26.04.03 Нядаўна ў Мінску грамадскае аб'яднанне "Грэчаскае нацыянальна-культурнае таварыства "Алкестыда" пры садзейнічанні Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у памяшканні бібіліятэкі імя Талстога адкрыла куток грэчаскай кнігі. У бібліятэцы — гісторыя Старажытнай Элады і жыццё ў сённяшняй Грэцыі, творы аўтараў антычнай літаратуры, нататкі пра гэты прыгожы, экзатычны край.


22 красавіка 2003

  • Музей Маці-жанчыны

    90-91(24774-24775) 11.04.03 Музей Маці-жанчыны ствараецца на базе Путрышкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна па ініцыятыве яе дырэктара, кіраўніка раённай жаночай арганізацыі "Надзея" Л.Кашанковай. Матэрыялы музея пазнаёмяць усіх жадаючых з жанчынамі, якім прысвоена званне "Маці-гераіня", удовамі і маці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, пераможцамі абласнога конкурсу "Жанчына Гродзеншчыны — за духоўнасць і маральнасць".


28 сакавіка 2003

  • Мамалогія патрабуе ўсё больш

    57-58(24741-24742) 07.03.2003 Упершыню ў Беларусі 28-29 сакавіка пройдзе Міжнародная канферэнцыя для жанчын, якія перахварэлі на рак малочнай залозы. Беларускія жанчыны будуць мець магчымасць сустрэцца ў Мінску з нарвежкамі, полькамі, украінкамі, швейцаркамі, якія навучыліся жыць з дыягназам "рак". Ініцыятар і распрацоўшчык мерапрыемства — прафесар-мамолаг Леанід Путырскі.

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15