Наша ніва

Першая беларуская газета, заснаваная ў 1906 годзе, адноўленая ў 1991 годзе. Пасьведчанне аб рэгістрацыі №581 ад 4 ліпеня 2002, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

26 жніўня 2004

  • Ініцыятыва аб ордэне Купалы

    31(389) 20.08.2004 Мінкультуры не падтрымала прапановы ТБМ пра заснаваньне ордэна Янкі Купалы.

  • У памяць Алеся Адамовіча

    31(389) 20.08.2004 Анатоль Самусевіч задумаў увекавечыць памяць Алеся Адамовіча паставіць на тым месцы, дзе жылі ягоныя бацькі знак.


25 жніўня 2004

  • Помнік Каліноўскаму

    22(380) 11.06.2004 Агранізацыя "Правы альянс" распачала збор подпісаў за ўсталяваньне ў Менску помніка Кастусю Каліноўскаму.

  • Новая газэта ў Воршы

    22(380) 11.06.2004 Выйшаў першы нумар незалежнай газэты "Тэлевеснік".

  • Адкрытая Беларусь

    22(380) 11.06.2004 Латвійская арганізацыя Трансатлантычнай дамовы (ЛАТО) пры фінансавай падтрымцы ЗША, Даніі і Нарвегіі заснавала грамадзкую арганізацыю "Адкрытая Беларусь".


24 жніўня 2004

  • Сталоўка для маламаёмных

    25(383) 09.07.2004 Міжнародная харытатыўная арганізацыя "Caritas" адчыніла ў Віцебску дабрачынную сталоўку для нямоглых.

  • ТБМ падключыла "Microsoft"

    25(383) 09.07.2004 15-я ўгодкі першага зьезду Таварыства беларускай мовы прайшлі сьціпла, у працоўнай абстаноўцы. 27 чэрвеня на сядзібе ТБМ адбылося ўрачыстае паседжаньне Рады.

  • Хмарачосы пагражаюць храму

    26(384) 16.07.2004 Камітэт сусветнай спадчыны ЮНЭСКА ўключыў Кёльнскі сабор у сьпіс аб'ектаў сусьветнай спадчыны, якія апынуліся пад пагрозай.


19 жніўня 2004

  • Трыццаць шэсьць князёў

    29(387) 06.08.2004 Выкладчык дзіцячай мастацкай школы, сябар ТБМ, краязнавец Ігар Ціткоўскі выдаў накладам у 800 асобнікаў даведнік-агляд, прысьвечаны князям Случанскага краю з X па канец XVIII ст.


15 красавіка 2004

  • Вынікі конкурсу маладых літаратараў імя Пэтраркі

    14(372) 09.04.2004 Па выніках абмеркаваньня твораў, дасланых на конкурс, журы Беларускага ПЭН-Цэнтру вырашыла абвясьціць пераможцаў першага туру.

  • Ліцэю адмовілі

    14(372) 09.04.2004 Выкладчыкі зачыненага ўладамі Беларускага ліцэю не дабіліся магчымасьці дзейнічаць легальна. Упраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму не зарэгістравала грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская гуманітарная адукацыя XXI ст.».


19 сакавіка 2004

  • ТБМ адстаяла Румянцава

    10(368) 12.03.2004 Таварыства беларускае мовы дамаглося ад уладаў працягу дамовы на арэнду памяшканьня па Румянцава, 13.

  • Васілевіч пра трэці тэрмін

    10(368) 12.03.2004 Старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч "ня бачыць перашкодаў" для зьмены канстытуцыйнай нормы, якая забараняе адной асобе займаць пасаду прэзыдэнта больш за два тэрміны. Але — толькі праз рэфэрэндум.


11 сакавіка 2004

  • Польская фундацыя імя Рабэра Шумана і Беларускае Шуманаўскае таварыства (Польшча) запрашаюць...

    9(367) 05.03.2004 Польская фундацыя імя Рабэра Шумана і Беларускае Шуманаўскае таварыства (Польшча) запрашаюць на лекцыю Войцеха Бародзіча-Смаліньскага "Ўводзіны ў сістэму структурных фондаў Эўразьвязу. Выбраныя мадэлі падтрымкі мясцовага самакіраваньня". Лекцыя адбудзецца 6 сакавіка а 14-й у Беларускім ПЭН-Цэнтры (вул.Казлова, 7-101).

  • З лукамолу ў "зубры"

    9(367) 05.03.2004 120 сяброў БРСМ з Баранавіцкага каледжу лёгкай прамысловасьці арганізавана перайшлі ў незарэгістраваны "Зубр" і заклікалі ўсіх браць зь іх прыклад. 3 сакавіка ў Баранавічы сьпешна прыехаў кіраўнік БРСМ Міхаіл Орда.


18 лютага 2004

  • Забывайце Чарнобыль

    5(363) 06.02.2004 Беларусь наведаў намесьнік генэральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаньнях Ян Ігеланд. Ягонае меркаваньне: трэба быць рэалістамі й разумець, што прайшло 18 гадоў пасьля Чарнобылю. Цяпер у сьвеце існуюць іншыя праблемы — Ірак, Аўганістан, Іран. ААН будзе канцэнтравацца на сацыяльным разьвіцьці пацярпелых рэгіёнаў, інфармаваньні насельніцтва аб правілах бясьпечнага пражываньня ва ўмовах радыеактыўнага забруджаньня. Прыклады, калі людзі вяртаюцца ў некаторыя рэгіёны, зь якіх раней выяжджала насельніцтва, Ігеланд лічыць "цудоўнымі й пазітыўнымі", бо "людзям вяртаецца надзея".


16 лютага 2004

  • Конкурс для школьнікаў

    6(364) 13.02.2004 Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" абвяшчае конкурс сярод школьнікаў 12-14 гадоў. Прысьвячаецца ён 490-годзьдзю бітвы пад Воршай і 210-годзьдзю паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Конкурс пройдзе ў дзьвух намінацыях: мастацкія працы (малюнкі) і літаратурныя творы. Экспертная камісія будзе разглядаць творы, якія адлюстроўваюць падзеі і лёс гістарычных асобаў і прысьвечаныя барацьбе беларусаў за волю і незалежнасць Бацькаўшчыны з часоў Рагвалода і Рагнеды да ХХ ст. На ўсіх працах мае быць пазначанае прозьвішча й імя аўтара, дата нараджэньня, зваротны адрас, тэлефон. Працы прымаюцца да 20 красавіка. Адрас да дасылкі: МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", вул.Рэвалюцыйная, 15, 220030, Менск. Даведкі па т.: (017) 289-31-94. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі.


23 студзеня 2004

  • Пайшлі бамбіць

    2(360) 16.01.2004 Таварыства беларускай мовы пазбаўляюць сядзібы. Моваабаронцы пратэстуюць. ЖРЭА Партызанскага раёну Менску паведаміла тэбээмаўцам, што не працягне кантракту на арэнду офісу на вуліцы Румянцава, 13. У ЖРЭА цьвердзяць, што памяшканьне патрэбна для дадатковага разьмяшчэння службаў ЖЭСу №12. Тэрмін арэнды сканчаецца 4 сакавіка. Алег Трусаў, старшыня ТБМ, зьвязвае рашэньне ЖРЭА з будучымі выбарамі ў парлямент. На сядзібе ТБМ зарэгістраваныя тры арганізацыі (Партызанская раённая, гарадзкая, рэспубліканская) і дзьве газэты ("Новы час" і "Наша слова"). Высяленьне азначае фактычную іх ліквідацыю. Іншага памяшканьня камунальныя службы не прапанавалі: маўляў, няма. Трусаў збіраецца шукаць запасны варыянт — аж да сыходу ў падпольле, — але ўсёж спадзяецца на пазытыўнае вырашэньне праблемы.


15 снежня 2003

  • Дзяржстандарт асадзіў назад

    46(356) 12.12.2003 Насуперак ранейшаму рашэньню Дзяржстанарту, з 1 студзеня 2004 г. абавязковых надпісаў па-беларуску на ўпакоўках нехарчовых тавараў ня будзе. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст управы стандартызацыі Дзяржстандарту Галіна Гатоўка. Матывацыя — "паводле жаданьня вытворцаў". Беларускай мовы на этыкетках дабіўся ТБМ, падтрымаў яго ў гэтым Канстытуцыйны суд. ТБМ мае намер змагацца за адмену новага рашэньня Дзяржстандарту.


5 снежня 2003

  • Юбілей Андрэя Зязюлі

    45(355) 05.12.03 125-ю гадавіну з дня нараджэньня паэта-ксяндза Андрэя Зязюлі (Аляксандра Астрамовіча) адзначылі 1 сьнежня ў Сяньне. На могілках паставілі помнік, адслужылі імшу, у краязнаўчым музэі адчынілі выставу. Зрабілі гэта супольна каталіцкая парафія, ТБМ і мясцовая ініцыятыва Каплічка".

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  8